![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/21/Australia.A2010283.0435.250m.jpg/640px-Australia.A2010283.0435.250m.jpg&w=640&q=50)
Фларо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фларо́ (англ.: Fleurieu) — паўвостраў, размешчаны на поўдзень ад горада Адэлаіда ў Паўднёвай Аўстраліі.
Хуткія факты Фларо, Акваторыя ...
Фларо | |
---|---|
![]() | |
35°30′ пд. ш. 138°26′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Вялікі Аўстралійскі заліў |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Fleurieu_peninsula.jpg/320px-Fleurieu_peninsula.jpg)
Найбольш буйнымі гарадамі паўвострава з’яўляюцца Віктар-Харбар, Гулва, Янкаліла, Рапід-Бэй, а таксама вінаробны рэгіён даліна Макларэн. Прыбярэжныя гарады Уайтпінга і Браўнс-Біч папулярныя сярод прыхільнікаў сёрфінгу.
Паміж горадам Кейп-Джэрвіс, размешчаным у самай паўднёвай кропцы паўвострава, і востравам Кенгуру курсіруе паром. Паўвостраў атрымаў назву ад капітана Нікаля Бадэна ў 1802 годзе ад імя міністра марскога флота Францыі — Шарля П’ера Кларэ, герцага Фларо.