![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Federal-reserve-33-liberty.jpg/640px-Federal-reserve-33-liberty.jpg&w=640&q=50)
Федэральны рэзервовы банк Нью-Ёрка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэральны рэзервовы банк Нью-Ёрка — найважнейшы з 12 рэзервовых банкаў, якія ўваходзяць у Федэральную рэзервовую сістэму ЗША. Прэзідэнтам і CEO банка з 27 студзеня 2009 года з’яўляецца Уільям Дадлі (William C. Dudley)[1]. Размешчаны на 33 Ліберці-стрыт, Нью-Ёрк. Банк нясе адказнасць за другі рэгіён Федэральнай рэзервовай сістэмы, які ўключае штат Нью-Ёрк, 12 паўночных акруг штата Нью-Джэрсі, акругу Фэрфілд штата Канектыкут, Пуэрта-Рыка і Амерыканскія Віргінскія астравы. З’яўляючыся часткай ФРС, банк праводзіць манетарную палітыку, кантралюе і рэгулюе фінансавыя ўстановы[2], падтрымлівае нацыянальную аплатную сістэму[3].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/75/Federal-reserve-33-liberty.jpg/640px-Federal-reserve-33-liberty.jpg)
Прэзідэнт банка мае права пастаяннага голасу на паседжаннях Камітэта па аперацыях на адкрытым рынку, які вызначае працэнтныя стаўкі па федэральных фондах. Астатнія 11 банкаў атрымліваюць права галасы на аснове ратацыі.