From Wikipedia, the free encyclopedia
Фарынгіт (лац.: Pharyngitis) — запаленне слізістай абалонкі і лімфоіднай тканкі глоткі.
Асноўная прычына фарынгіту — гэта ўдыханне халоднага ці забруджанага паветра, уплыў хімічных раздражненняў (спірт, тытунь). Інфекцыйны фарынгіт можа быць справакаваны рознымі мікраарганізмамі (стрэпта-, стафа-, пнеўмакокі), а таксама вірусамі (грып, адэнавірусы) і грыбамі роду Кандыда. Нярэдка фарынгіт развіваецца з прычыны распаўсюджвання інфекцыі за межы цэнтру запалення, прылеглага да глоткі (сінусіт, рыніт, карыес).
Адрозніваюць востры і хранічны фарынгіт.
Востры фарынгіт развіваецца непасрэдна пасля ўздзеяння на слізістую абалонку глоткі агрэсіўнага фактару (інфекцыі, раздражняльны газ і інш.) Цячэнне вострага фарынгіту спрыяльнае.
Хранічны фарынгіт можа быць наступствам недалечанага вострага фарынгіту, а таксама самастойным захворваннем, якое ўзнікае пры працяглым раздражненні слізістай абалонкі глоткі. У развіцці хранічнага фарынгіту адзначаюцца фазы абвастрэння і рэмісіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.