Хогвартс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хо́гвартс — выдуманая навучальная ўстанова чараўнікоў з сусвету «Гары Потэра». Афіцыйная назва Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry або, радзей, Hogwarts Academy of Witchcraft and Wizardry, у перакладах — Школа/Акадэмія Чарадзейства і Чараўніцтва «Хогвартс». У другой кнізе ўдакладняецца, што «Хогвартс» у перакладзе на «маглаўскую» мову — гэта «вяпрук». Калі пераставіць склады англійскай назвы (Hogwarts), то атрымаецца слова «warthog», якое азначае афрыканскі дзік, барадавачнік.
- Гэты артыкул з'яўляецца часткай цыкла артыкулаў пра чароўны свет Гары Потэра.
- Гэты артыкул з'яўляецца часткай цыкла артыкулаў пра чароўны свет Гары Потэра.
Школа Чарадзейства і Чараўніцтва «Хогвартс» (Хогвартс) | |
---|---|
Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry | |
Арыгінальная назва | Hogwarts School of Witchcraft and Wizardry |
Дэвіз |
лац.: Draco dormiens nunquam titillandus! бел.: Не будзіце спячага дракона![1] |
Заснаваны | больш за 1000 гадоў назад |
Тып | школа магіі |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле слоў выкладчыка гісторыі магіі, Катберта Бінса, Хогвартс быў заснаваны каля тысячы гадоў назад чатырма чараўнікамі: чараўнікамі Годрыкам Грыфіндорам (англ.: Godric Gryffindor), Салазарам Слізерынам (англ.: Salazar Slytherin), і чараўніцамі Кандыдай Кагтэўран (англ.: Rowena Ravenclaw) і Пенелопай Пуфендуй (англ.: Helga Hufflepuff). Мэтай заснавальнікаў было навучанне і выхаванне дзяцей з магічным патэнцыялам. Гэтых дзяцей збіралі па ўсёй краіне. Аднак з часам сярод заснавальнікаў адбыўся раскол. Салазар Слізерын лічыў, што ў школе не варта навучаць дзяцей, бацькі якіх маглы, а прымаць варта дзяцей толькі з сем'яў, дзе абодва бацькі чараўнікі. Рознагалоссі паміж Слізерынам і астатнімі заснавальнікамі прывялі да таго, што Салазару Слізерыну прыйшлося пакінуць сцены школы.
Хогвартс, верагодна, з'яўляецца адзінай школай магіі ў Вялікабрытаніі. Навучанне доўжыцца 7 гадоў. У канцы кожнага года здаюцца экзамены, але асабліва важныя для будучыні вучняў экзамены ў канцы 5-га і 7-га года. Колькасць вучняў Хогвартса дакладна невядомая, але хутчэй за ўсё, туды прымаюцца абсалютна ўсе дзеці-чараўнікі з Вялікабрытаніі.
Кіруюць школай дырэктар і намеснік дырэктара. Да моманту пачатку дзеяння дырэктарам школы з'яўляецца Альбус Дамблдар, яго намеснікам — Мінерва Мак-Гонагал. Дырэктар адчытваецца перад Саветам Апекуноў, якія складаюцца з 12 чалавек.
Навучанне ў школе бясплатнае, але кнігі і школьны інвентар навучэнцы звычайна купляюць самі. Аднак ёсць спецыяльны фонд для куплі падручнікаў і школьнага інвентара маламаёмасным вучням.