турэцкі футбольны клуб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Фенербахчэ» (турэцк.: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Акрамя футбольнага клуба ў спартыўнае аб’яднанне «Фенербахчэ» ўваходзяць валейбольны і баскетбольны клубы, секцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславання і паруснага спорту.
Фенербахчэ | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Fenerbahçe Spor Kulübü | |||
Мянушкі | жоўтыя канаркі | |||
Заснаваны | 3 мая 1907 | |||
Горад | Стамбул, Турцыя | |||
Стадыён |
Шукру Сараджаглу Умяшчальнасць: 50 530 |
|||
Прэзідэнт | Йылдырым Алі Коч[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Суперліга | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фенербачхэ» з’яўляецца адным з самых паспяховых і папулярных клубаў Турцыі. Паводле традыцыйных колераў клуб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэцк.: Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне Шукру Сараджаглу, які размяшчаецца ў азіяцкай частцы Стамбула.
«Фенербахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як беем Зія Сангюленам, Аятулой Беем і Энверам Нечыпам Аканерам. Гэтае спартыўнае таварыства быў створана таемна, каб не патрапіць у непрыемнасці за строгіх законаў Асманскай імперыі. Паводле правілаў султана Абдул-Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клубы і гуляць у англійскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзідэнтам клуба, Аятула Бей стаў першым генеральным сакратаром клуба, а Энвер Нечып Аканер быў прызначаны на пасаду капітана клуба[1]. Маяк, які размяшчаўся ла мыса Фенербахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клуба, які насіў жоўты і белы колеры нарцысаў, якая раслі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расліны, гэта значыць жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лагатып клуба быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які змяніў колеры на жоўты і цёмна-сіні, якія і на сённяшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клуба.
Дзейнасць таварыства «Фенербахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 года, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клубы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фенербахчэ» ўступіў у лігу Стамбула ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.
«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флоту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасць. Некаторыя брытанскія салдаты фарміравалі свае футбольныя каманды ў Турцыі, якія мелі асаблівыя назовы, як «Эсекс Энжынірз» (англ.: Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (англ.: Irish Guards), «Грэнадэрз» (англ.: Grenadiers) і «Артылеры» (англ.: Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго і супраць мясцовых футбольных клубаў Стамбула. Фенербахчэ атрымліваў перамогі ў шмат з якіх гэтых матчаў[2].
Чэмпіён Турцыі (19):
Уладальнік Кубка Турцыі (7):
Уладальнік Суперкубка Турцыі (9):
Уладальнік Балканскага кубка:
Уладальнік Кубка Атацюрка (2):
Уладальнік Кубка Прэзідэнта Турцыі (6):
Чэмпіён Стамбула (16):
Станам на люты 2024 года.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.