ФК Рэйнджэрс
шатландскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэйнджэрс» (англ.: Rangers Football Club) ― шатландскі футбольны клуб з Глазга, гуляе ў Прэм’ершыпе. Клуб мае мянушкі the Gers, Teddy Bears і, акрамя таго, Light Blues. Часам клуб называюць «Глазга Рэйнджэрс», але слова Глазга ніколі не прысутнічала ў афіцыйнай назве клуба[1]. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Айбракс», які змяшчае 50,817 гледача, стадыён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Глазга.
Рэйнджэрс | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Rangers Football Club | |||
Мянушкі | The Gers, Teddy Bears, Light Blues | |||
Заснаваны | сакавік 1872 | |||
Горад | Глазга, Шатландыя | |||
Стадыён |
Айбракс Умяшчальнасць: 50 817 |
|||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ершып | |||
2022/23 | 2 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Рэйнджэрс» 55 разоў перамагаў у нацянальным чэмпіянаце: больш, чым хто-небудзь з іншых клубаў у свеце. 27 разоў станавіўся ўладальнікам Кубка лігі Шатландыі, больш чым хто-небудзь у Шатландыі, і 34 разы перамагаў у Кубку Шатландыі. У 1961 годзе «Джарз» дайшоў да фіналу Кубка ўладальнікаў Кубкаў, стаўшы такім чынам першым брытанскім клубам, які дасягнуў фіналу еўрапейскіх кубкаў. У 1967 годзе клуб зноў патрапіў у фінал таго ж самага кубка, але таксама атрымаў паражэнне. І толькі ў 1972 годзе гэты трафей знайшоў сваё месца ў клубнай калекцыі. Акрамя таго ў 2008 годзе клуб дайшоў да фіналу Кубка УЕФА, а ў 2022 годзе — да фіналу Лігі Еўропы.
Клуб традыцыйна падтрымліваецца пратэстантамі і прыхільнікамі уніі з Англіяй (юніяністы). Галоўным супернікам клуба з’яўляецца «Сэлтык», тандэм двух клубаў вядомы як Старая Фірма (Old Firm), гульні паміж гэтымі камандымі маюць назву ― дэрбі Глазга.