ФК Рэал Вальядалід
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Рэа́л Вальядалі́д» (ісп.: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафесійны іспанскі футбольны клуб з горада Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон. Клуб быў заснаваны ў 20 чэрвеня 1928 года, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарылья», умяшчальнасцю 26 512 месцаў. У спісе клубаў Ла Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.
Рэал Вальядалід | |||
---|---|---|---|
Поўная назва | Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D. | ||
Заснаваны | 1928 | ||
Горад | Вальядалід, Іспанія | ||
Стадыён |
Нуэва Хасэ Сарылья Умяшчальнасць: 26 512 |
||
Уладальнік | Раналду | ||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Сегунда | ||
2022/23 | ▼ 18 месца ў Ла Лізе | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
На рахунку клуба маецца перамога ў Кубку іспанскай лігі ў сезоне 1983/84, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сезоне 1989/90, выхад у першы раўнд Кубка УЕФА ў сезоне 1984/85, у другі раўнд Кубка УЕФА ў сезоне 1997/98, шостае месца ў чэмпіянаце ў сезоне 1962/63. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сезонаў у Ла Лізе, больш за 30 сезонаў у другім і 9 сезонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляюцца белы і фіялетавы. На эмблеме клуба намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліда, колеры клуба і карона, якая сімвалізуе каралеўскае заступніцтва.