ФК Блэкберн Роверс
англійскі футбольны клуб з горада Блэкберн / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Блэ́кберн Ро́верс» (англ.: Blackburn Rovers Football Club) — прафесійны англійскі футбольны клуб з горада Блэкберн (Ланкашыр). Быў заснаваны ў 1875 годзе, а ў 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў Футбольнай лігі. Клуб таксама стаў заснавальнікам Прэм’ер-лігі ў 1992 годзе і з’яўляецца адным з трох клубаў, што мелі дачыненне да стварэння дзвюх англійскіх ліг (акрамя «Блэкберна», гэта рабілі «Астан Віла» і «Эвертан»). На хатняй арэне «Івуд Парк» гуляюць з 1890 года.
Блэкберн Роверс | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | Blackburn Rovers Football Club | |||
Мянушкі | Валацугі | |||
Заснаваны | 5 лістапада 1875 | |||
Горад | Блэкберн, Англія | |||
Стадыён |
Івуд Парк Умяшчальнасць: 31 367 |
|||
Уладальнік | V H Group[d] | |||
Прэзідэнт | Стыў Уогат | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2021/22 | 8 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
У XIX стагоддзі клуб некалькі разоў выйграваў Кубак Англіі, але ў наступным стагоддзі гэта здарылася толькі аднойчы ў 1928 годзе. Акрамя таго двойчы ў даваеныя гады клуб станавіўся чэмпіёнам Англіі ў 1912 і 1924 гадах.
У 1992 годзе клуб патрапіў у толькі што створаную Прэм’ер-лігу пасля сезона ў ніжэйшым дывізіёне, дзякуючы англійскаму бізнесмену Джэку Уолкеру, што з’яўляўся дырэктарам клуба на той час. Трэнерам каманады быў вядомы ў мінулым футбольны ігрок Кені Далгліш. У 1995 годзе клуб стаў чэмпіёнам Англіі, патраціўшы шмат грошай на здабытак такіх ігракоў, як Алан Шырэр і Крыс Сатан. Але ўжо ў 1999 годзе клуб зноў трапіў у ніжэйшы дывізіён. Праз два гады, пасля смерці Уолкера, клуб вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу.
З перыяд паміж 1998 і 2008 гадамі клуб чатыры разы прымаў удзел у Лізе Еўропы, аднойчы як уладальнік Кубка лігі, двойчы як клуб, што заняў шостае месца ў чэмпіянаце Англіі і аднойчы праз кваліфікацыю Кубка Інтэртота. Дэвізам клуба з’яўляецца выраз «Arte et labore», што ў перакладзе азначае — «Уменнем і цяжкай працай».