ФК Атлетык Більбаа
іспанскі футбольны клуб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Атлетык Більбаа» (ісп.: Athletic Club de Bilbao) — іспанскі футбольны клуб з горада Більбаа, Басконія. Клуб быў заснаваны ў 1898 годзе, з 1928 года (з моманту заснавання лігі) выступае ў Прымеры. З усіх клубаў заснавальнікаў толькі «Атлетык», «Рэал Мадрыд» і «Барселона» ніколі не пакідалі элітны іспанскі дывізіён. «Атлетык» — адзін з самых тытулаваных клубаў Іспаніі. Ён восем разоў выйграваў чэмпіянат краіны і дваццаць чатыры разы перамагаў у Кубку Караля.
Атлетык Більбаа | ||||
---|---|---|---|---|
Поўная назва | ісп.: Athletic Club de Bilbao | |||
Мянушкі |
«Чырвона-белыя» «Ільвы» «Баскі» |
|||
Заснаваны | 18 ліпеня 1898 | |||
Горад | Більбаа, Краіна Баскаў, Іспанія | |||
Стадыён |
Сан-Мамес, Більбаа Умяшчальнасць: 53 289 |
|||
Прэзідэнт | Хон Урыяртэ | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 8 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
Клуб вядомы сваёй кансерватыўнай палітыкай у плане выкарыстання толькі мясцовых футбалістаў. Гэта як выклікае крытыку, гэтак і з’яўляецца прадметам гонару. Аднак запрашэнне ў клуб атрымоўвалі не толькі ігракі, якія нарадзіліся ў Краіне Баскаў, але і футбалісты з іншых краін з басконскімі каранямі.