«Асасу́на» (ісп.: Club Atlético Osasuna) — іспанскі футбольны клуб з горада Памплона, што размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Навара. У перакладзе з баскскай мовы назва клуба азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненні — чацвёртае месца ў Ла Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эль-Садар», які здольны ўмясціць 18 761 чалавека.
Гісторыя
Заснаваны ў 1920 годзе клуб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сегунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў класіфікаваны ў Ла Лігу. Скончыўшы сезон 1984/85 на шостым месцы ў чэмпіянаце, клуб атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА, адкуль выбыў у другім крузе.
Наступны ўзлёт каманды прыйшоўся на сезон 1990/91, калі «Асасуна» заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце і заваявала права на ўдзел у кубку УЕФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сезона 1993/94 клуб пакінуў Ла Лігу і правёў шэсць сезонаў у Сегундзе. У сезоне 2004/05 клуб дайшоў да фіналу Кубка Іспаніі, дзе саступіў «Бетысу».
У сезоне 2005/06 каманда фінішавала чацвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга класіфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клуб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЕФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу, клуб выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Севільі».
Пасля гэтых поспехаў клуб размяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы і ў асноўным вядзе барацьбу за выжыванне. У сезоне 2008/09 клуб здолеў пазбегнуць вылету з Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы і прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матча памплонцы саступалі з лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.
Склад
Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.