![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Winslow_Homer_by_Sarony.jpeg/640px-Winslow_Homer_by_Sarony.jpeg&w=640&q=50)
Уінслоў Хомер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уінслоў Хомер (англ.: Winslow Homer; 24 лютага 1836, Бостан, Масачусетс, ЗША — 29 верасня 1910, Праутс-Нек, Мэн) — амерыканскі мастак і графік, заснавальнік (разам з Томасам Эйкінсам) амерыканскага рэалістычнага жывапісу . Найбольш знакаміты сваімі марскімі краявідамі. Вядомы як сваімі працамі алеем, так і акварэллю. Большасць даследчыкаў разглядаюць Хомера як найбуйную постаць у амерыканскім мастацтве XIX стагоддзі, якая аказала ўплыў на ўсё наступнае развіццё амерыканскага жывапісу.
Уінслоў Хомер | |
---|---|
англ.: Winslow Homer | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1836(1836-02-24)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1910(1910-09-29)[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Charles Savage Homer[d][6] |
Маці | Henrietta Maria Benson Homer[d][6] |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, мастак-гравёр, ілюстратар |
Жанр | марына[4][5], амерыканскі рэалізм[d], бытавы жанр[5] і партрэт[5] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм[d][4] |
Член у | |
![]() |
Хомер належаў да першага пакалення амерыканскіх мастакоў, якія стварылі ўласную амерыканскую мастацкую школу. У той час як большасць яго сучаснікаў разглядалі еўрапейскае мастацтва ў якасці ідэалу, Хомер, хоць і адчуваў уплыў самых разнастайных мастацкіх плыняў, у сваёй творчасці перш за ўсё абапіраўся на чыста амерыканскія сюжэты.
Творчасць Хомера падзяляецца на два прыкметна адрозныя перыяды: да пачатку 1880-х гадоў, калі ён жыў пераважна ў Нью-Ёрку і ў яго жывапісе пераважаюць светлыя сонечныя пейзажы і сцэны, і з сярэдзіны 1880-х гадоў, у штаце Мэн, пасля двухгадовага. перапынку, які мастак правёў у Англіі. Для апошняга перыяду больш характэрны цёмныя фарбы і сцэны гвалту і трагедыі.