Фатаграфія
мастацтва, навука і працэс атрымання і захаванне даўгавечных выяў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фатагра́фія, фотазды́мак (фр.: photographie ад грэч. φως / φοτος — свет і грэч. γραφω — пішу; светапіс — тэхніка малявання светам), атрыманне і захаванне статычнай выявы на светаадчувальным матэрыяле (фотаплёнцы ці фатаграфічнай матрыцы) пры дапамозе фотакамеры.
Таксама фатаграфіяй называюць канчатковую выяву, атрыманую ў выніку фатаграфічнага працэсу — як кадр праяўленай плёнкі, так і выяву ў электронным ці друкаваным выглядзе.