From Wikipedia, the free encyclopedia
Уэслі Трэнт Снайпс (англ.: Wesley Trent Snipes; нар. 31 ліпеня 1962, Арланда, Фларыда) — амерыканскі акцёр. Выканаўца галоўнай ролі ў фільмах кінатрылогіі «Блэйд» (1998—2004).
Уэслі Снайпс | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1962[1][2][…] (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nakyung Park[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, каратыст, тхэквандыст, кінапрадзюсар, спявак, тэатральны акцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000648 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сыграў у камедыі «Вышэйшая ліга» (1989), баявіку «Кароль Нью-Ёрка» (1990) і драме Спайка Лі «Блюз аб лепшым жыцці» (1990).
У 1991 годзе Снайпс сыграў наркабарона ў фільме «Нью-Джэк-Сіці» і «Танец на вадзе». Абедзве ролі былі высока ацэнены, і ў 1992 годзе ён з’явіўся ў сваім першым высокабюджэтным фільме «Пасажыр 57». Вельмі паспяховым было яго з’яўленне ў камедыі «Белыя людзі не ўмеюць скакаць», якая выйшла ў той жа год.
У 1993 годзе сыграў з Шонам Конэры ў «Узыходзячым сонцы» і з Сільвестрам Сталонэ ў «Разбуральніку», а праз 3 гады — з Робертам Дэ Ніра ў «Фанаце». У 1997 годзе за ролю ў меладраме «Спатканне на адну ноч» (з Настассяй Кінскі) атрымаў прэмію Венецыянскага кінафестывалю «Volpi Cup» у намінацыі «лепшы акцёр».
Доўгі час акцёр займаецца бразільскім баявым мастацтвам капаэйра. Валодае ўсходнімі адзінаборствамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.