![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Ухлясць (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У́хлясць — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток Дняпра.
Хуткія факты Ухлясць, Характарыстыка ...
Ухлясць | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 48 км |
Басейн | 478 км² |
Расход вады | 2,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°36′44″ пн. ш. 30°31′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дняпро |
• Месцазнаходжанне | за 500 м ад вёскі Прыбар |
• Каардынаты | 53°28′14,63″ пн. ш. 30°19′37,41″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
![]() ![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 48 км. Плошча вадазбору 478 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Асноўныя прытокі — рэкі Хачынка (злева) і Варонінка (справа). Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляжанка, вусце за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Прыбар. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у канцы сакавіка (у сярэднім 6 сутак). Цячэ пераважна па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Рэчышча каналізаванае.