![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ed/Ufa_river_near_Sargaya.jpg/640px-Ufa_river_near_Sargaya.jpg&w=640&q=50)
Уфа (рака)
рака ў Расіі, прыток Белай / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Уфа (значэнні).
Уфа́ (руск.: Уфа, башк.: Өфө) — рака ў Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцях і Башкартастане (Расія), правы прыток ракі Белая (басейн Волгі).
Хуткія факты Уфа, Характарыстыка ...
Уфа | |
---|---|
руск. Уфа, башк. Өфө | |
![]() Каля сяла Саргая | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 918 км |
Басейн | 53 100 км² |
Расход вады | 329 м³/с (ніжні б'еф Паўлаўскай ГЭС) |
Вадацёк | |
Выток | Уфімскае возера |
• Каардынаты | 55°31′47″ пн. ш. 60°07′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Белая |
• Месцазнаходжанне | Уфа |
• Каардынаты | 54°40′41,51″ пн. ш. 55°59′29,12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Белая → Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Чалябінская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Башкартастан |
Код у ДВР | 10010200812111100020106 |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 918 км, плошча вадазбору 53,1 тыс. км². Бярэ пачатак ва Уфімскім возеры на Сярэднім Урале. Да месца ўпадзення ракі Юрузань даліна Уфы вузкая, ніжэй па цячэнні пашыраецца. Упадае ў раку Белая на ўскраіне горада Уфа. Асноўныя прытокі: Ай, Юрузань, Бісерць, Цюй, Уфалей.
На рацэ Паўлаўская ГЭС і Паўлаўскае вадасховішча[1].