![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/41/Flag_of_Usti_nad_Labem.svg/langbe-640px-Flag_of_Usti_nad_Labem.svg.png&w=640&q=50)
Усці-над-Лабем
горад у Чэхіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усці-над-Лабем, Усці-над-Лабай[2] (чэшск.: Ústí nad Labem — Усці-на-Лабе, был. ням.: Aussig an der Elbe, саст. Аўсіг) — горад на поўначы Чэхіі, ля ўпадзення Біліны ў Лабу, адміністрацыйны цэнтр Усцецкага края і раёна Усці-над-Лабем. Важны чыгуначны вузел (магістраль Прага — Дрэздэн — Берлін і інш.) і рачны порт.
Хуткія факты Краіна, Край ...
Горад
Усці-над-Лабем
Ústí nad Labem
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Усці-над-Лабем (значэнні).
Насельніцтва 98,9 тысяч жыхароў (2009; Усці — дзявяты па колькасці насельніцтва горад Чэхіі). Плошча 93,9 км². Падзяляецца на 4 гарадскіх раёна: Нештэміцы (Neštěmice), Северні-Тэраса (Severní Terasa), Стршэкаў (Střekov), Цэнтрум (Centrum).