Усць-Абакан
пасёлак гарадскога тыпу ў Хакасіі, Расія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усць-Абака́н (руск.: Усть-Абака́н; хак. Ағбан пілтірі) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Усць-Абаканскага раёна Рэспублікі Хакасія Расіі. Утварае Усць-Абаканскі пассавет як адзіны населены пункт у яго складзе.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Усць-Абакан
| ||||||||||||||||||
Закрыць
Насельніцтва — 14966 чал. (2021). Пасёлак размешчаны ў стэпе Мінусінскай катлавіны, за 12 км на поўнач ад Абакана, на левым беразе Краснаярскага вадасховішча Енісея. Непасрэдна на захад ад пасёлка размяшчаецца траса Р257 «Енісей», якая аддзяляе яго ад горада Чарнагорска. На поўнач ад пасёлка знаходзяцца Падкунінскія горы.