Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага руху
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэты спіс змяшчае ўстановы Беларусі, якія напярэдадні ці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года падвергліся пераследу за сваю палітычную пазіцыю; былі зачынены або вымушаны зачыніцца самі.
Больш інфармацыі Назва, Тэрмін ...
Назва | Тэрмін | Род дзейнасці | Прычына | Афіцыйная
прычына |
Наступствы | Горад |
---|---|---|---|---|---|---|
Symbal.by (бел. (тар.)) (бел. | З 12 чэрвеня 2020 | Крама беларускай сімволікі | Продаж цішотак і стыкераў з надпісам ПСІХОЗ% пасля выбараў 2020 года | Шматлікія парушэнні тэхнікі бяспекі[1] | Крама на Машэрава, 18 зачынена, магазін працуе ў рэжыме анлайн | Мінск |
Хуліган, BackDoor, Локма | 16 кастрычніка 2020 | Бары і кафэ | Установы удзейнічалі ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка[2] | Шматлікія парушэнні тэхнікі бяспекі і санітарных нормаў | Установы закрыты | Мінск |
Рэспубліка | 20 кастрычніка 2020 — 16 снежня 2020 | Кавярня | Установа удзейнічала ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка[3] | Шматлікія парушэнні тэхнікі бяспекі і санітарных нормаў | Кавярня не працуе з 16 снежня 2020 | Магілёў |
ААТ (назва невядома) | 26 кастрычніка 2020 — 28 кастрычніка 2020 | Ювялірная майстэрня | Установа ўдзейнічала ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка, адміністрацыйны пераслед і пагрозы крымінальнага пераследу ўладальнікаў, канфіскацыя аргтэхнікі, арышт рахункаў[4] | Парушэнні пажарнай бяспекі, праверка аб нявыплаце падаткаў у буйным памеры | Закрыта з 2 лістапада 2020, калі уладальнікі былі вымушаны з’ехаць у Польшчу | Брэст |
Галерэя Ў, «Ў бар» | 29 кастрычніка 2020 | Арт-прастора | Адным са стваральнікаў праекта быў Аляксандр Васілевіч, супраць якога заведзена крымінальная справа[5] | Змена ўладальнікаў праекту | На месцы арт-прасторы адкрыта прастора "Вершы" | Мінск |
Depo, Enzo, Simple, Underdog, Let it be, Лаўка | З 31 кастрычніка 2020 | Рэстараны | Установы удзейнічалі ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка. Уладальнік рэстаранаў Улад Луневіч пакінуў Беларусь[6] | Зачынены да «устаранення парушэнняў» | Установы закрыты | Мінск |
Магазіны Oz.by | З 3 лістапада 2020 — снежань 2020 | Інтэрнэт-крама | 12 магазінаў сеткі былі зачынены у час Народнай Забастоўкі 26 кастрычніка | Загад «Аб прыпыненні працы гандлёвага аб’екта» | Магазіны працуюць са снежня 2020 | Мінск |
Bistro de Luxe, Pelican, Tapas Bar | З 16 снежня 2020 | Рэстараны | Уладальнік устаноў, рэстаратар Вадзім Пракоп’еў, продаў свае рэстараны і з’ехаў з Белару праз пагрозу крымінальнага пераследу | Афіцыйна закрыты | Установы закрыты | Мінск |
Ок16 | 7 снежня 2020 | Арт-прастора | Прадзюсерам арт-праектаў была Іна Кавалёнак, валанцёрка штаба Віктара Бабарыка[7] | Прадпісанне МУС | Установа адкрыта, але мяняюцца уладальнікі | Мінск |
MonkeyFood | 9 снежня 2020 | Сетка веганскіх кафэ | Установы удзейнічалі ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка.[8] | Афіцыйна закрыліся | Установы закрыты | Мінск |
Магазіны «Віталюр» | 9 снежня 2020 — 20 снежня 2020 | Сець супермаркетаў | Адзутнасць дзяржаўнай сімволікі на фасадах будынкаў | Санітарныя ўмовы не адпавядаюць патрабуемым | Адкрыты пасля вывешвання сцягаў | Мінск |
Brioche | 25 снежня 2021 | Пякарні французскіх дэсертаў | Установы удзейнічалі ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка.[9] | Загад «Аб прыпыненні працы гандлёвага аб’екта» | Установы закрыты | Мінск |
Лофт прастора «Месца» | 5 красавіка 2021 — 8 красавіка 2021 | Прастора для выстаў і лекцый | Выстава «Машына дыхае, а я — не»[10] | Прадпісанне АМАП | Адкрыты праз тры дні | Мінск |
Imaguru | 30 красавіка 2021 | Стартап-хаб | Установы удзейнічалі ў Народнай забастоўцы 26 кастрычніка. Супрацоўнікі хаба ўдзельнічалі ў акцыях салідарнасці з PandaDoc[11] | Прадпрыемства «Гарызонт» у аднабаковым парадку спыняе дагавор арэнды памяшканняў на вуліцы Фабрыцыўса, 4 | Установа будзе закрыта з 30 красавіка | Мінск |
«Польская школа» | 30 красавіка 2021 | Школа польскай мовы | Дырэктарка школы Ганна Панішава абвінавачваецца ў крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 КК[12] | Прадпісанне Брэсцкага абласнога суда | Установа павінна быць ліквіданвана да 19 ліпеня 2021 | Брэст |
Закрыць