From Wikipedia, the free encyclopedia
Упсальскі ўніверсітэт (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўніверсітэт Швецыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З універсітэтам звязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Ліней, Андэрс Цэльсій, Андрэс Ангстрэм, Адам Афцэліус, Пер Афцэліус. Знаходзіцца ў шведскім горадзе Упсала.
Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацці.
Галоўны будынак універсітэта Упсалы ва ўніверсітэцкім парку, Упсала (завершаны ў 1887).
Універсітэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, не ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манет), збор карцін, каштоўныя калекцыі мінералаў, вялікі батанічны сад з музеем і са статуяй Лінея, хімічная лабараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.
Будынак універсітэта, узведзены ў 1879-1887, пабудаваны ў стылі рэнесанс, з мармуровымі калонамі, раскошнымі заламі і аўдыторыямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.