![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Ozone_altitude_UV_graph.svg/langbe-640px-Ozone_altitude_UV_graph.svg.png&w=640&q=50)
Ультрафіялетавае выпраменьванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ультрафіялетавае выпраменьванне (ад лац.: ultra — «за межамі»), скарочана УФ-выпраменьванне або ўльтрафіялет — нябачнае вокам чалавека электрамагнітнае выпраменьванне, якое займае спектральную вобласць між бачным і рэнтгенаўскім выпраменьваннямі ў межах даўжынь хваляў 10 — 380 нм. , і энергіямі ад 3 да 124 эВ. Від выпраменьвання названы з-за таго, што ўвесь спектр складаецца з электрамагнітных хваляў з частотамі, вышэйшымі за тыя, якія чалавек распазнае як фіялетавы колер.
Ультрафіялетавае выпраменьванне | |
---|---|
![]() | |
Папярэдні ў спісе | Рэнтгенаўскае выпраменьванне |
Наступны ў спісе | бачнае выпраменьванне |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/SDO%27s_Ultra-high_Definition_View_of_2012_Venus_Transit_%28304_Angstrom_Full_Disc_02%29.jpg/640px-SDO%27s_Ultra-high_Definition_View_of_2012_Venus_Transit_%28304_Angstrom_Full_Disc_02%29.jpg)
Ультрафіялетавае святло выпраменьвае Сонца (як і іншыя зоркі), электрычныя дугі, а таксама адмысловыя прылады кшталту лямпаў чорнага святла[1]. Ультрафіялет класіфікуецца як неіанізуючае выпраменьванне, але можа каталізаваць хімічныя рэакцыі, прымушая некаторыя рэчывы свяціцца ці флюарэсцыраваць.