Улукаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Улу́каўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Улукаўе.
Улукаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Улукаўе |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 11 106 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галавінскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 7 кастрычніка 1957 года ў склад горада Гомеля ўключана вёска Якубаўка і пасёлак імя Чапаева[1]. 23 мая 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раманавіцкага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Улукаўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 1 сакавіка 2010 года ў склад горада Гомеля ўключаны пасёлак Чырвоны Маяк[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 9377 чалавек[5], з іх 92,2 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 11106 чалавек[7].