![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Mona_Lisa_eigenvector_grid.png/640px-Mona_Lisa_eigenvector_grid.png&w=640&q=50)
Уласныя вектары і ўласныя значэнні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уласны вектар аператара — ненулявы вектар, які пераводзіцца дадзеным аператарам у прапарцыянальны яму вектар. Пры гэтым каэфіцыент прапарцыянальнасці называецца ўласным значэннем аператара.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Mona_Lisa_eigenvector_grid.png/640px-Mona_Lisa_eigenvector_grid.png)
Паняцці ўласнага вектара і ўласнага значэння з'яўляюцца аднымі з ключавых у лінейнай алгебры і маюць шмат прымяненняў як у чыстай, так і ў прыкладной матэматыцы. Яны выкарыстоўваюцца пры раскладанні матрыц, у квантавай механіцы і ў многіх іншых галінах.