1857-1932 From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі (1857 — 1932) — землеўласнік.
Уладзіслаў Тамаш Брахоцкі | |
---|---|
| |
Месца пахавання | |
Род | Брахоцкія |
Бацька | Аляксандр Брахоцкі[d] |
Маці | Аліна з Мінейкаў[d] |
Дзеці | Stanisław Brochocki |
Адукацыя |
Паходзіў са шляхецкага роду Брахоцкіх герба «Праўдзіц». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Брахоцкага (1819—1869) і яго другой жонкі Аліны з Мінейкаў (каля 1830-?).
Уладзіслаў Тамаш актыўна займаўся гаспадаркай і хутка давёў яе да высокага ўзроўню. Уладар радавога маёнтка ў Малым Мажэйкавым (дастаўся ад бацькоў), Морына (перайшоў у спадчыну ад бяздзетнага брата бацькі Антонія Брахоцкага) і Вераскава (атрымаў у спадчыну ад бяздзетнага Уладзіслава Брахоцкага).
У 1893 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі.
Перад Першай сусветнай вайной ва ўсіх сваіх маёнтках арганізаваў бясплатныя польскія школы. У Вераскаве адчыніў вінакурню і пілараму. Ахвяраваў грошы на будаўніцтва першага польскага тэатра ў Вільні. Першая сусветная вайна падарвала гаспадарку і давяла яго да заняпаду, але потым на працягу некалькіх год вывеў яе на даваенны ўзровень.
Уладзіслаў Тамаш быў два разы жанаты. Ад першага шлюба з Сафіяй Моль у яго было сямёра дзяцей:
Другі раз жаніўся пасля смерці жонкі на Катажыне Балінскай і дзяцей ужо з-за ўзроста не меў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.