From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Мікітавіч Марчанка (7 жніўня 1916, Губарэвічы, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 17 красавіка 1945,) — камандзір разліку 76-міліметровай гарматы 1054-га стралковага палка 301-й стралковай дывізіі 5-й ударнай арміі 1-га Беларускага фронту, старшына. Поўны кавалер ордэна Славы.
Уладзімір Мікітавіч Марчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 жніўня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1945 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1937—1945 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 25 ліпеня 1916 года ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус.
У Чырвонай Арміі з 1937 года. Служыў у артылерыі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Паўночна-Каўказскім, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у абароне Паўночнага Каўказа і Кубані, вызваленні Данбаса, поўдня Украіны, Малдовы, Польшчы, у баях на тэрыторыі Германіі.
Ужо 6 ліпеня 1941 года быў узнагароджаны медалём «За адвагу»[1].
Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшы сяржант У. М. Марчанка 26 жніўня 1944 года ў баі ля вёскі Альбіна пры спробе праціўніка прарваць кальцо акружэння агнём з гарматы ліквідаваў 3 гарматы, кулямёт і да 20 варожых салдат. Загадам па 301-й стралковай дывізіі № 44 ад 22 верасня 1944 года ўзнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].
Камандзір разліку 76-мм гарматы 1054-га стралковага палка старшына У. М. Марчанка з артылерыстамі даручанага яму разліку ў баях за ўтрыманне плацдарма на левым беразе ракі Одэр каля польскага горада Ортвіч 6 лютага 1945 года агнём з гарматы прамой наводкай паразілі 3 танкі і 3 кулямётныя кропкі праціўніка. Загадам № 77 па 5-й ударнай арміі ад 29 сакавіка 1945 года узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].
16 красавіка 1945 года ў наступальным баі на Кюстрынскім плацдарме з байцамі разліку знішчыў 6 агнявых кропак праціўніка, каля 30 варожых салдат, 2 бронетранспарцёры. Быў цяжка паранены, але поля бою не пакінуў. Памёр ад ран 17 красавіка 1945 года. Пахаваны на гарадскіх могілках горада Кюстрын[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года старшына Марчанка Уладзімір Мікітавіч пасмяротна узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й і 3-й ступені, медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.