From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Маркавіч Пасікаў (10 жніўня 1922 — 15 студзеня 1984) — разведчык; камандзір аддзялення, узвода пешай разведкі 933-га стралковага палка 254-й стралковая дывізія 2-га Украінскага фронту, сяржант.
Уладзімір Маркавіч Пасікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1984 (61 год) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1947 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Нарадзіўся 10 жніўня 1922 года ў вёсцы Мікольск Горацкага раёна[1] Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе, затым на чыгунцы.
У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1941 года. Абараняў Ленінград, Маскву, ваяваў на Ленінградскім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах.
Разведчык 933-га стралковага палка малодшы сяржант Уладзімір Пасікаў на чале групы разведчыкаў у ноч на 31 мая 1944 года на паўночным захадзе ад румынскага горада Ясы пракраўся на вышыню, якую абараняў вораг. Разведчыкі пад камандаваннем малодшага сяржанта Пасікава выявілі размяшчэнне агнявых кропак, закідалі гранатамі бліндаж, знішчыўшы звыш аддзялення салдат праціўніка.
Загадам па 254-й стралковай дывізіі ад 14 чэрвеня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях малодшы сяржант Пасікаў Уладзімір Марковіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
Камандзір аддзялення, узвода пешай разведкі 933-га стралковага палка сяржант Уладзімір Пасікаў з разведчыкамі даручанага яму аддзялення 21 жніўня 1944 года ў баі за населены пункт Варавешцій, размешчаны ў дзесяці кіламетрах на захад ад румынскага горада Ясы, гранатамі і агнём з аўтаматаў знішчыў да дзесяці варожых пехацінцаў, а чацвярых узяў у палон.
Загадам па 4-й гвардзейскай арміі ад 29 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Пасікаў Уладзімір Марковіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].
12-13 студзеня 1945 года камандзір аддзялення, узвода пешай разведкі 933-га стралковага палка сяржант Уладзімір Пасікаў пры вызваленні польскага горада Хмельнік асабістым прыкладам першым падняў байцоў у атаку і першым уварваўся ў варожую траншэю, у баях забіў шасцярых праціўнікаў, а дваіх узяў у палон.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Пасікаў Уладзімір Марковіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].
У 1947 годзе старшына Пасікаў дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску Мікольск Горацкага раёна. Працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады, з 1964 года — трактарыстам у калгасе. Памёр 15 студзеня 1984 года.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.