From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Васільевіч Гамзін (1919—2001) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945).
Уладзімір Васільевіч Гамзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2001 (82 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | , ВПС |
Званне |
|
Бітвы/войны |
Савецка-фінская вайна, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Гамзін нарадзіўся 29 верасня 1919 года ў вёсцы Акатная Маза (цяпер — Хвалынскі раён Саратаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу, пасля чаго з-за беднаты бацькоў быў вымушаны пражываць у дзядзькі ў горадзе Баку. Скончыў школу фабрычна-заводскага вучнёўства, працаваў слесарам, адначасова працягваў вучобу ў вячэрняй сярэдняй школе і аэраклубе. Восенню 1919 года Гамзін быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Будучы матарыстам авіяцыйнай часці, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У 1941 году Гамзін скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З чэрвеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у боях на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім і 3-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Украінскай ССР, Крыма, Беларускай і Літоўскай ССР, баях ва Усходняй Прусіі[1].
Да лютага 1945 года гвардыі капітан Уладзімір Гамзін быў памочнікам па паветрана-стралковай службе камандзіра 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай штурмавой авіядывізіі 1-й паветранай арміі 3-га Беларускага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 447 баявых вылетаў, нанёсшы вялікія страты праціўніку[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1945 года гвардыі капітан Уладзімір Гамзін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюзу з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 6249[1].
Пасля заканчэння вайны Гамзін працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Быў звольнены ў запас у званні падпалкоўніка. Жыў у Гомелі, працаваў на заводзе «Гомсельмаш». Памер 1 лістапада 2001 года[1].
Быў таксама ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені і Аляксандра Невского, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.