Украінская рота інтэрбрыгад імя Тараса Шаўчэнкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінская рота інтэрбрыгад імя Тараса Шаўчэнкі (ісп.: Compañía interbrigadista ucraniana Taras Shevchenko, укр.: Українська рота інтербригад імені Тараса Шевченка) — заходнеўкраінскае воінскае фарміраванне, якое ўдзельнічала ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Сфарміравана з украінцаў-жыхароў Польшчы, якія складаліся ў Камуністычнай партыі Заходняй Украіны[1][2].
Хуткія факты Украінская рота інтэрбрыгад імя Тараса Шаўчэнкі, Гады існавання ...
Украінская рота інтэрбрыгад імя Тараса Шаўчэнкі | |
---|---|
Гады існавання | 1937—1938 |
Краіна | Другая Іспанская Рэспубліка |
Падпарадкаванне | Інтэрнацыянальныя брыгады |
Уваходзіць у | XIII інтэрбрыгада імя Яраслава Дамброўскага |
Тып | пяхота і Volunteer Company[d] |
Дыслакацыя | Альбасетэ (Іспанія) |
Мянушка | Шаўчэнкаўцы |
Заступнік | Тарас Шаўчэнка |
Дэвізы | Пахавайце і ўставайце, ланцугі разарвіце, злою варожаю крывёю волю акрапіце (укр.: Поховайте та вставайте, кайдани порвіте і вражою злою кров'ю волю окропіте) |
Удзел у | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Вядомыя камандзіры | Мікалай Мікалаевіч Дворнікаў |
Закрыць
Уваходзіла як 4-я рота ў склад батальёна імя Хасэ Палафокса (батальён налічваў 5 рот — 2 польскія, 1 іспанскую, 1 яўрэйскую і 1 ўкраінскую) XIII польскай інтэрбрыгады імя Яраслава Дамброўскага.