Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы (грэч. Εἴσοδος τῆς ῾Υπεραγίας Θεοτόκου ἐν τῷ Ναῷ, лац.: Praesentatio S. Mariae in templo) — хрысціянскае свята, заснаванае на позніх апокрыфах[1][2] аб тым, што бацькі Божай Маці Святы Іаакім і Святая Ганна, выконваючы зарок прысвяціць свайго дзіця Богу, у трохгадовым узросце прывялі сваю дачку Марыю ў Іерусалімскі храм, пры якім яна жыла да сваіх заручын з праведным Іосіфам.
У праваслаўі належыць да ліку дванадзесятых свят. Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская праваслаўныя цэрквы, а таксама Украінская грэкакаталіцкая царква (у межах Украіны), стараверы і некаторыя іншыя[3] святкуюць Увядзенне 21 лістапада (4 снежня) па юліянскім календары (у XX—XXI стагоддзях 21 лістапада па юліянскім календары адпавядае 4 снежня па грыгарыянскім).
У Рымска-Каталіцкай царкве ў наш час гэты дзень мае статус (ранг) памяці і адзначаецца 21 лістапада па грыгарыянскім календары; у Копцкай царкве — 29 лістапада.