From Wikipedia, the free encyclopedia
Уварванне Турцыі ў Ірак (2007—2008) — серыя ваенных аперацый Турцыі на тэрыторыі Ірака (Іракскага Курдыстана). Кодавае назва — аперацыя «Сонца» (турэцк.: Güneş Harekatı)[2][3][4][5][6].
Аперацыя «Крыніца міру» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Турэцка-курдскі канфлікт, Іракская вайна | |||
Дата | 16 снежня 2007 — 29 лютага 2008 | ||
Месца | Іракскі Курдыстан | ||
Вынік | Страты і разбурэнні для РПК, міжнародныя ўскладненні для Турцыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
У кастрычніку 2007 года баевікі Рабочай партыі Курдыстана правялі напады на турэцкіх вайскоўцаў у Турцыі з прымежных раёнаў Ірака. У адным выпадку турэцкае падраздзяленне трапіла ў засаду і страціла 13 чалавек забітымі[7]. У адказ на гэта Турцыя сцягнула да мяжы каля 50-60 тысяч вайскоўцаў. ВПС Турцыі нанеслі некалькі удараў з паветра па базах РПК, якія знаходзяцца каля мяжы, а турэцкі спецназ некалькі разоў перасякаў мяжу суседняй краіны для правядзення аперацый, аднак шырокамаштабнае ўварванне на тэрыторыю Ірака турэцкія ўлады не ажыццяўлялі[8].
Рэгулярныя бамбардзіроўкі і абстрэлы Іракскага Курдыстана пачаліся пасля адабрэння 17 верасня парламентам Турцыі законапраекта, які дазваляў на працягу года выкарыстоўваць армію краіны для правядзення аперацый за межамі рэспублікі[9].
16 снежня авіяцыя Турцыі нанесла бомбавыя ўдары самалётамі F-16 па пазіцыях Рабочай Партыі Курдыстана. Паветраная аперацыя праводзілася на працягу трох гадзін, з 01:00 па 04:15 у раёнах Зап, Аясін і Хакурк. Па даных іракскага боку, падчас гэтага налёту была забіта жанчына. Пра страты баевікоў РПК не паведамлялася. Нароўні з авіяцыяй у аперацыі на сумежнай тэрыторыі выкарыстоўвалася цяжкая артылерыя сухапутных войскаў, якая наносіла масіраваныя ўдары па выяўленых мэтах[10]. Па даных турэцкіх ваенных[11], колькасць баевікоў у Паўночным Іраку складала каля 3500. Колькасць аб’яднанай арміі Турцыі, сцягнутай да іракскай мяжы, складала каля 100 тысяч салдат і афіцэраў[12].
Па афіцыйных даных, 18 снежня турэцкія войскі пачалі ўварванне ў Паўночны Ірак, з мэтай правядзення контр-тэрарыстычнай аперацыі супраць членаў РПК. Узброеныя сілы Турцыі колькасцю больш за 300 чалавек перасеклі мяжу ў раёне гор Галераш і прасунуліся ўглыб краіны на 2-3 кіламетры, не сустракаючы супраціву. Аперацыя доўжылася каля 15 гадзін[12].
4 студзеня турэцкія ВПС нанеслі бомбавыя ўдары па 70 аб’ектах ворага на поўначы Ірака. Па заяве турэцкіх ваенных, ніхто з мірных жыхароў не пацярпеў. У авіяналётах прынялі ўдзел 5 самалётаў. Турэцкая авіяцыя разбамбавала некалькі сховішчаў у раёне Авазін-Бася і Хакурка[9].
Увечары 21 лютага турэцкая армія прыступіла да правядзення наземнай ваеннай аперацыі супраць баз курдскіх баевікоў у Паўночным Іраку. Уварванню падраздзяленняў сухапутных войскаў на тэрыторыю Ірака папярэднічала артылерыйская і паветраная падрыхтоўка. На працягу васьмі гадзін артылерыя і ВПС наносілі ўдары па базах РПК. Праз гадзіну пасля завяршэння артпадрыхтоўкі 10 тысяч турэцкіх салдат ўвайшлі ў Ірак[13]. За першыя два дні баёў турэцкай арміі ўдалося знішчыць дзясяткі курдскіх баевікоў. Адзін з лідараў баявога крыла РПК Бахоз Эрдал заклікаў курдаў, якія пражываюць у Турцыі, да ўзброеннага паўстання супраць турэцкіх уладаў, каб спыніць ўварванне ў Паўночны Ірак[14]:
Калі яны хочуць знішчыць нас, то наша моладзь павінна зрабіць жыццё ў турэцкіх гарадах невыноснай.
Праз два дні пасля пачатку сухапутнай аперацыі турэцкіх войскаў з Паўночнага Ірака было выведзена першае турэцкае вайсковае падраздзяленне. Канвой з амаль 100 грузавікоў прайшоў з Ірака ў раён Чукурджа правінцыі Хакары каля 19:30. Тым часам у ходзе наземнай аперацыі да 25 лютага турэцкай арміі ўдалося прасунуцца на 25 кіламетраў углыб Паўночнага Ірака, дзе размешчаны апорныя базы РПК. За першыя тры дні баёў з моманту пачатку аперацыі было забіта 153 байца РПК і 17 турэцкіх вайскоўцаў[15].
24 лютага ў ходзе баёў курдскія баевікі збілі турэцкі ваенны верталёт. Анкара пацвердзіла факт падзення верталёта ў раёне баявых дзеянняў, заявіўшы, што інцыдэнт адбыўся па «невядомых прычынах».
29 лютага Турцыя абвясціла аб завяршэнні наземнай аперацыі на тэрыторыі Ірака. «Было вырашана, што мэты аперацыі дасягнуты, і раніцай 29 лютага нашы войскі вярнуліся на свае базы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе турэцкага Генеральнага штаба. Па папярэдніх даных, да 28 лютага ў ходзе баявых дзеянняў загінулі 27 турэцкіх вайскоўцаў. Па даных турэцкіх вайскоўцаў, было знішчана каля 240 курдскіх баевікоў (без уліку вынікаў паветраных бамбардзіроўкаў), па даных ЗША — 724. Ваеннае камандаванне папярэдзіла, што ў выпадку неабходнасці турэцкія ваенныя могуць быць ізноў накіраваны на поўнач Ірака[16].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.