УНІАН
From Wikipedia, the free encyclopedia
Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навін (укр.: Українське незалежне інформаційне агентство новин) — інфармацыйнае агенцтва Украіны, заснаванае ў сакавіку 1993 года. Штодня распаўсюджвае праз сеціва па 300 фотаздымкаў і 200 тэкставых паведамленняў на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах. Агульны абсяг штодзённых навін складае звыш 60 старонак, раздзеленых на 6 выпускаў. Двойчы на дзень а 16-й і 19-й гадзінах выпускае анонсы падзей. Архіў змяшчае звыш 50 тысяч здымкаў. Уласны карэспандэнт у Беларусі — Павел Шаройка.
Хуткія факты УНІАН, Заснаванне ...
УНІАН | |
---|---|
Заснаванне | 15 сакавіка 1993 |
Заснавальнікі | Нацыянальны саюз журналістаў Украіны (укр.) (бел. і Саюз юрыстаў Украіны |
Краіна | |
Размяшчэнне | Кіеў, вул. Крашчацік, д. 4 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Арцём Кавалёў |
Галіна | СМІ |
Прадукцыя | Навіны |
Матчына кампанія | «Галоўрэд-Медыя» |
Сайт | www.unian.ua |
Закрыць
Агенцтва абвінавачвалі ў распаўсюджванні фальшывай інфармацыі і цэнзуры[1][2][3][4][5].