Тэрэспаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэрэ́спаль[1] (польск.: Terespol) — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, дзе ўтварае гарадскую гміну. Знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю на рацэ Заходні Буг (з іншага боку ракі знаходзіцца беларускі горад Брэст).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
З другой паловы XIII стагоддзя на месцы горада было сельскае паселішча Блоткаў (польск.: Błotków). Гісторыя паселішча звязана з імёнамі родаў Флемінгаў, Слушкаў і Чартарыскіх. Кашталян віленскі і польны гетман літоўскі Юзаф Багуслаў Слушка ў 1697 годзе заснаваў на гэтым жа месцы горад і назваў яго «Тэрэспаль» у гонар сваёй жонкі Тэрэзы. У XVIII стагоддзі Тэрэспаль быў адным з найбуйнейшых уладанняў Чартарыскіх.
З 1975 па 1998 гады Тэрэспаль уваходзіў у склад Бяльскага ваяводства. Да 2013 года Тэрэспаль быў цэнтрам вясковай гміны Тэрэспаль, хоць і не ўваходзіў у яе склад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.