From Wikipedia, the free encyclopedia
Напад тэрарыстаў на Парыж адбыўся позна ўвечар 13 лістапада 2015 года. Амаль адначасова мелі месца некалькі інцыдэнтаў: выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс» у Сен-Дэні, дзе праходзіў таварыскі матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Франсуа Аланд, растрэл наведвальнікаў рэстарана, а таксама бойня ў тэатры Батаклан. У выніку нападу загінула 129 чалавек[2][4], каля 100 чалавек былі захоплены ў закладнікі[5][6][7][8]. Гэтыя тэракты сталі найбуйнейшай па колькасці ахвяр за ўсю гісторыю Францыі[9].
Тэрарыстычныя акты ў Парыжы | |
---|---|
Месца нападу |
Парыж і Сен-Дэні |
Дата |
13 і 14 лістапада 2015 21:16 — 00:58 CET |
Спосаб нападу | стральба, выбухі, захоп закладнікі |
Зброя | Аўтаматычная зброя, выбуховыя прылады |
Загінулыя | 129[1][2] |
Параненыя | 352, 99 у крытычным стане[1] |
Колькасць тэрарыстаў |
8 — загінулі[3] 2 — у вышуку |
Падазраваныя | Ісламская дзяржава |
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за напады назваўшы іх «11 верасня па-французску»[10]. Тэрарыст, затрыманы падчас штурму тэатра Батаклан, заявіў, што з'яўляецца даўнім прыхільнікам ІДІЛ[11].
Увечар 13 лістапада з невялікай розніцай па часе былі здзейснены 6 нападаў у розных частках французскай сталіцы[7][12]. Яны былі скаардынаваны і смяротнікі дзейнічалі разам, хутчэй за ўсё, маючы зносіны па рацыі.
Агульная колькасць тэрарыстаў паводле звестак паліцыі складае 10 чалавек, 8 з якіх загінулі і двое знаходзяцца ў вышуку.
Раней таксама паведамлялася пра стральбу і выбухі каля камерцыйнага цэнтра Форум-дэ-Аль, размешчанага ў I акрузе Парыжа[6][13][14]. Інфармацыя не пацвердзілася.
Ахвярамі нападу на рэстаран «Пеці Камбодж» (Petit Cambodge) і на размешчаны ў будынку насупраць бар «Ле Карыльён» (Le Carillon), размешчаныя ў X акрузе Парыжа, сталі прынамсі 26 чалавек[6][15][16]. Напад здзейснены аўтамабіля, які праязджаў міма, у 21:20 па мясцовым часе. Загінулі не толькі кліенты прылеглых тэрас, але і пешаходы, якія праходзілі побач. Аўтамабіль скрыўся і знаходзіцца ў вышуку.
У 21:30 пояс смяротніка быў прыведзены ў дзеянне ў бары непадалёк ад стадыёна «Стад дэ Франс». 10 чалавек апроч тэрарыста загінулі на месцы [8]. Яшчэ тры выбухі прагучалі крыху пазней, паліцыя выявіла рэшткі целаў трох самазабойцаў. Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, главы МЗС Францыі і Германіі Ларан Фабіус і Франк-Вальтэр Штайнмаер, якія прысутнічалі на стадыёне падчас таварыскага матчу паміж нацыянальнымі зборнымі Францыі і Германіі, былі экстрана эвакуіраваны[6]. Хоць футбольны матч не спынілі, гледачоў пачалі эвакуіраваць з трыбун ужо падчас гульні, тлумачачы гэта як «пажарную трывогу».
У 21:32 было здзейснена напад на наведвальнікаў у некалькіх кварталах на поўдзень ад вуліцы Аліберт, на тэрасе піцэрыі «Ла Каса Ностра» (La Casa Nostra), па вуліцы дэ ла Фантэн о Руа ў XI акрузе Парыжа. Сведкі бачылі чалавека, які страляў з аўтамата. Сведка апісвае прынамсі пяць целаў побач з ім[17][18].
Каля 21:38 на адкрытай тэрасе кафэ «Ла Бель Экіп» (La Belle Equipe) па вуліцы Шарон (XI акруга Парыжа) пачаўся аўтаматны агонь па наведвальніках. Загінула прынамсі 19 чалавек[17][18].
У 21:44 па мясцовым часе на бульвары Вальтэр, за 300 метраў ад «Батаклана», адбыўся выбух у выніку прывядзення ў дзеянне пояса шахіда. Пацярпелых няма, акрамя самога тэрарыста.
У 21:50 быў здзейснены напад на тэатр «Батаклан», размешчаны ў XI акрузе Парыжа, у момант выступлення ў ім амерыканскага рок-гурта Eagles of Death Metal. Паводле некаторых звестак, закладнікамі апынуліся прынамсі 60 чалавек[5][6]. Неўзабаве сілы спецпрызна Францыі правялі штурм[19] супраць 4 тэрарыстаўз шахідскімі паясамі. Спецпрызнаўцам удалося абясшкодзіць аднаго з тэрарыстаў, тым не менш трое іншых паспелі прывесці паясы ў дзеянне.
Паводле паведамленняў Reuters, у тэатры загінула звыш 100 чалавек,[20] паранена больш за 118[21]. Паводле паведамленняў CNN, са слоў сведак тэракту, тэрарысты выкрыквалі пры стральбе «Алах акбар» і вінавацілі закладнікаў ва ўмяшанні Францыі ў ваенны канфлікт у Сірыі[22].
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абвясціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны, загадаў перакрыць граніцы і прывесці ўзброеныя сілы ў стан поўнай боегатоўнасці[6][14]. Упершыню з 1944 года ў Парыжы ўведзены каменданцкая гадзіна[23]. У краіне абвешчаны трохдзённая жалоба[24].
Парыжане запусцілі акцыю салідарнасці з пацярпелымі «Адкрытыя дзверы» (#PorteOuverte) — яе ўдзельнікі гатовыя падаць прытулак людзям, якія апынуліся ў зоне тэрактаў[25]. Таксісты бясплатна развозілі пасажыраў[26]. У Твітэры многімі артыстамі арганізавана кампанія сацыяльнай падтрымкі #PrayForParis.
У знак падтрымкі Францыі пасля тэрактаў славутасці па ўсім свеце пачалі падсвятляць колерамі французскага трыкалора. Сіне-бела-чырвоным падсветлены Сусветны гандлёвы цэнтр і «Эмпайр-стэйт-білдынг» у Нью-Ёрку, вежа CN Tower у Таронта, стадыён «Уэмблі» у Лондане, музычная акадэмія імя Чайкоўскага на Майдане Незалежнасці у Кіеве[27] і іншыя будынкі і збудаванні[28]. У Ізраілі і ізраільскіх прадстаўніцтвах за мяжой, у знак жалобы былі прыспушчаны дзяржаўныя сцягі[29]. У многіх гарадах свету да дыпламатычных прадстаўніцтваў Францыі людзі прынеслі кветкі і свечкі.
Паводле рашэння УЕФА, футбольныя матчы адборачнага цыкла да чэмпіянату Еўропы па футболе ў Францыі, якія адбыліся 14 лістапада 2015 года, пачаліся хвілінай маўчання. Каманды выйшлі на поле з чорнымі павязкамі[30].
Спачуванні і падтрымку французам выказалі многія главы дзяржаў і ўрадаў, а таксама іншыя афіцыйныя асобы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.