Тэракт у Аэрапорце імя Атацюрка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэракт у Аэрапорце імя Атацюрка (Стамбул, Турцыя) адбыўся ўвечары 28 чэрвеня 2016 года.
Тэрарыстычны акт у Аэрапорце імя Атацюрка | |
---|---|
Месца нападу |
Турцыя, Стамбул |
Мэта нападу | пасажыры і персанал аэрапорта |
Дата |
28 чэрвеня 2016 года 22:00 (UTC+2) |
Спосаб нападу | самавыбух |
Загінулыя | 50[1] |
Параненыя | больш 100 |
Два выбухі адбыліся ў тэрмінале прылёту. Ісламісцкія тэрарысты-смяротнікі падарвалі сябе перад рэнтгенаўскім сканерам ля паста кантролю бяспекі пасля таго, як паліцыя адкрыла агонь у спробе іх нейтралізаваць[2][3]. Меркавана, што ў атацы бралі ўдзел тры смяротнікі[4]. У некаторых паведамленнях гаворыцца пра выбухі ў розных частках аэрапорта[5]. Пасля выбухаў чацвёра ўзброеных мужчын уцяклі з месца здарэння[6]. Таксама ў раёне аўтастаянкі аэрапорта было чуваць гукі страляніны[3]. Нападнікі выкарыстоўвалі аўтаматы Калашнікава.
Паведамляецца пра 50 загінулых і пра больш за 100 параненых[4].
Усе вылеты з аэрапорта былі прыпынены, паліцыя пачала эвакуацыю людзей[7].
Паліцыя мяркуе, што тэрарысты могуць быць звязаны з ІДІЛ[7].