Тэнесійскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэнесійскі ўніверсітэт (англ.: University of Tennessee) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ноксвіл у штаце Тэнесі.
Заснаваны ў 1794 годзе, за два гады да таго, як Тэнесі стаў 16-м штатам ЗША.
Гэта флагманскі кампус аднайменнай універсітэцкай сістэмы з дзесяццю каледжамі бакалаўрыяту і адзінаццаццю каледжамі магістратуры. Ён налічвае больш за 30 000 студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 100 замежных краін.
Тэнесійскі ўніверсітэт — адзіны ўніверсітэт у ЗША, які мае тры праекты па рэдагаванні прэзідэнцкіх дакументаў. Ва ўніверсітэце захоўваюцца калекцыі прац усіх трох прэзідэнтаў ЗША, звязаных з Тэнесі: Эндру Джэксана, Джэймса К. Полка і Эндру Джонсана.
Дзевяць выпускнікоў універсітэта былі выбраны ў якасці стыпендыятаў Родса, а адзін выпускнік, Джэймс М. Бьюкенен, атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ў 1986 годзе.
Універсітэт — адзін з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.