Тэль-Авіўскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэль-Авіўскі ўніверсітэт (іўр.: אוניברסיטת תל אביב) — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў Ізраіля, размешчаны ў раёне Рамат-Авіў горада Тэль-Авіва. Універсітэт заснаваны ў 1956 годзе і налічвае дзевяць факультэтаў. У ім навучаюцца больш за 25 000 студэнтаў.
Папярэднікамі ўніверсітэта былі шматлікія невялікія вышэйшыя школы і інстытуты, якія існавалі ў Тэль-Авіве яшчэ да ўтварэння дзяржавы Ізраіль. Асабліва варта адзначыць заснаваную ў 1935 годзе «Вышэйшую школу юрыспрудэнцыі і эканомікі», ля вытокаў якой былі Палтыель Дыкштэйн, Шмуэль Эйзенштат, Макс Лазерсан і Беньямін Зіў.
Універсітэт складаецца з 9 факультэтаў, якія дзеляцца на больш за 100 інстытутаў, школ і дадатковых акадэмічных падраздзяленняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.