мова Тыбецкага аўтаномнага раёну і некаторых іншых кітайскіх раёнаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбецкая мова — родная мова тыбетцаў. Распаўсюджана ў Тыбецкім аўтаномным раёне і некаторых іншых раёнах КНР, а таксама ў Індыі, Непале, Бутане і Пакістане (дыялекты балці і пурыг). Колькасць носьбітаў каля 6 млн чалавек. Адносіцца да тыбецка-бірманскай падсям’і ў сіна-тыбецкай сям’і моў.
Тыбецкая мова | |
---|---|
Саманазва | བོད་སྐད་ [pʰøkɛʔ] |
Краіны | Кітай, Індыя, Непал, Бутан, Пакістан |
Рэгіёны | Тыбет, Кашмір |
Агульная колькасць носьбітаў | 6 150 000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | тыбецкае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | тиб 680 |
ISO 639-1 | bo |
ISO 639-2 | tib (B); bod (T) |
ISO 639-3 |
bod adx khg |
WALS | jad і rpa |
Ethnologue | bod |
Linguasphere | 70-AAA-ac |
ABS ASCL | 7901 |
IETF | bo |
Glottolog | tibe1272 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Літаратурная мова заснавана на класічнай тыбецкай норме і таму даволі кансерватыўная.
Як і многія іншыя мовы свету, тыбецкая мова выразна падзяляецца на стылі маўлення. Гэтыя стылі ў тыбецкай мове адрозніваюцца наступным чынам (назвы прыведзеныя паводле транслітарацыі тыбецкай мовы ў сістэме ўайлі):
Пісьменнасць тыбецкай мовы грунтуецца на індыйскай аснове. Арфаграфічная сістэма мовы з’яўляецца кансерватыўнай і адлюстроўвае фанетыку старатыбецкай мовы, аднак гэтая акалічнасць спрыяе ўніфікацыі дыялектаў тыбецкамоўных тэрыторый.
Тыбецкая мова класіфікуецца як эргатыўная мова — пры будаванні сказа ў ёй адбываецца проціпастаўленне агенса (стваральніка дзеяння) і пацыенса (носьбіта дзеяння). Парадак слоў падпарадкоўваецца наступным правілам:
У адрозненне ад многіх іншых моў Усходняй Азіі, у тыбецкай мове ў лічэбнікаў адсутнічаюць дапаможныя ці лічыльныя словы, хаця пасля колькасці ў дзесяць штук (часам і менш) выкарыстоўваюцца асаблівыя словы для пазначэння зборнага або цэлага характару азначанай колькасці.
Ніжэй прыведзены гукавы лад лхаскага дыялекту тыбецкай мовы як найбольш уплывовага дыялекту ў вусным тыбецкім маўленні.
Некаторымі даследчыкамі апісваецца 8 галосных гукаў у тыбецкай мове.
Тры галосныя гукі часам апісваюцца як асобныя, а іменна: [ʌ] (або [ə]), які звычайна лічыцца алафонам гука [a]; [ɔ], які звычайна лічыцца алафонам [o], і [ɛ̈], які звычайна лічыцца алафонам гука [e], гэтыя гукі звычайна з’яўляюцца толькі ў закрытых складах. З прычыны адсутнасці ў тыбецкай гемінацыі (падваення) зычных, у мове магчыма вымаўленне галоснага як адкрытага гука, але з захаваннем тыповага закрытага склада, у выпадку, калі адзін склад заканчваецца на гук, які размяшчаецца пасля яго.
У розных крыніцах гукі [ɛ̈] (утвараецца ад [e] у закрытых складах) і [ɛ] (утвараецца ад [a] у выніку т.зв. мутацыі «i») могуць разглядацца ці як розныя ці як ідэнтычныя гукі ў залежнасці ад даследавання.
У тыбецкай мове ў гукаў [i], [y], [e], [ø], [ɛ] існуюць назалізаваныя адпаведнікі [ĩ], [ỹ], [ẽ], [ø̃], [ɛ̃], якія гістарычна ўтварыліся ад спалучэнняў звычайных галосных з гукам /n/. У выключных выпадках назалізацыю могуць таксама атрымліваць гукі [a], [u], [o].
Дыялект Лхасы звычайна апісваецца як ідыём, у якім існуе два тоны — высокі і нізкі. У шматскладовых словах тон адзначаецца толькі ў першых складах. У аднаскладовых словах кожны тон можа падзяляцца на два віды: высокі тон можа рэалізоўвацца з роўнай або сыходнай інтанацыяй, тады як нізкі можа вымаўляцца з роўнай або узыходна-сыходнай інтанацыяй (апошняя інтанацыя заключаецца ва павышэнні да сярэдняй, а потым у зніжэнні). Звычайна мае значэнне толькі сам тон (а не яго інтанацыя), бо ў тыбецкай мове існуе вельмі мала мінімальных пар, якія адрозніваюцца толькі відам інтанацыі. Такая розніца ўзнікае толькі ў некаторых словах, якія заканчваюцца гукамі [m] ці [ŋ]: напрыклад, слова [kʰám] (бел.: «кавалак») вымаўляецца з высокай роўнай інтанацыяй, у той час як [kʰâm] (бел.: «Кам») мае высокі сыходны тон.
Тыбецкая фанетыка ўключае ў свой склад наступныя зычныя гукі.
Глухія неаспіраваныя гукі /p/, /t̪/, /c/, /k/ звычайна набываюць звонкі характар у складах з нізкім тонам, ператвараючыся адпаведна ў [b], [d̪], [ɟ], [ɡ], пры гэтым азвончаныя аналагі разглядаюцца ў якасці алафонаў. Разам з гэтым, у складзе з нізкім тонам аспіраваныя зычныя (то бок, зычныя з прыдыханнем) [pʰ], [t̪ʰ], [cʰ], [kʰ] набываюць толькі лёгкае прыдыханне. Варта адзначыць, што ў маўленні верхніх сацыяльных слаёў Лхасы неаспіраваныя гукі ў складзе з нізкім тонам не становяцца звонкімі.
Альвеалярны дрыжачы гук [r] у маўленні з’яўляецца вельмі блізкім да альвеалярнага апраксіманта [ɹ], з гэтай прычыны яны лічацца адным гукам.
Глухі альвеалярны бакавы апраксімант [l̥] часам можа транскрыбіравацца як ⟨ɬ⟩.
Зычныя /m/, /ŋ/, /p/, /r/, /l/, /k/ могуць стаяць на канцы складоў. У класічнай тыбецкай таксама можа сустракацца гук /n̪/, але ў сучаснай мове ён зліваецца з папярэднім яму галосным у насавы галосны (гл. вышэй). Гук /k/ у канцы слова можа з’яўляцца толькі ў фармальным, нарматыўным маўленні. У канцы складоў даволі невыразна вымаўляюцца гукі /r/ і /l/, замест гэтага падаўжаецца папярэдні перад імі галосны гук. Гукі /s/, /t̪/, /k/ у канцы слоў, у адрозненне ад класічнай тыбецкай, апускаюцца і замяняюцца на гартанную змычку — /ʔ/ (напрыклад, класічнатыбецкае Bod («Тыбет»), якое ў лхаскім дыялекце вымаўляецца як [pʰø̀ʔ]).
Як і ў кітайскай мове, тыбецкі склад характарызуецца наяўнасцю ініцыялей, медыялей і фіналей.
Ініцыялі маюць каля 36 фанетычных варыянтаў і больш за 200 графічных. Медыялі (галосныя) — сем галосных гукаў, якія перадаюцца з дапамогай чатырох агаласовак (янг). Фіналі (джэджуг, янгджуг) — 9 фанетычных варыянтаў, 16 графічных.
Структурна ў слове вылучаюць карэнную літару (мінгжы), вакол якой у парадку гадзіннае стрэлкі могуць дадавацца «суфіксы» (джэджуг і янгджуг), падпісная літара (таг), «прыстаўка» (нгёнджуг) і «надстаўка» (го). З улікам усіх заканамернасцей спалучальнасці тыбецкіх літар магчыма ўтварэнне 15 тысяч камбінацый. Словы ў слоўніках упарадкаваны на аснове ўскладнення тыбецкага склада.
Узнікненне літаратурнай тыбецкай мовы звязваецца са з’яўленнем пісьменнасці (найстаражытнейшы помнік — надпіс у манастыры Сам’е, датаваны VII ст.) і пранікненнем у Тыбет будызму. Літаратурная мова фарміравалася пры перакладах кананічнае літаратуры з санскрыту (пераклад Трыпітакі, VIII ст.) і ў далейшым атрымаў развіццё цераз літаратуру: гістарычную (сачыненні Бутана, XIV ст.), рэлігійную (Цанкапа, XIV-XV стст.), мастацкую (вершы Міларэпы, XI-XII стст., Далай-ламы VI, XVII ст.).
Сучасная літаратурная тыбецкая захавала старажытную традыцыйную арфаграфію, мала змянілася граматыка, інавацыі закранаюць у асноўным лексіку.
У перыяд XVIII-ХІХ стст. Тыбет некалькі разоў наведвалі заходнія даследчыкі.
Першы слоўнік тыбецкай мовы з ужываннем адной з моў Еўропы (у дадзеным выпадку — класічнатыбецка-англійскі) апублікаваў венгерска-румынскі філолаг Шандар Кёрэшы Чома, ім жа была выдадзена праца па граматыцы мовы (Essay Towards a Dictionary, Tibetan and English).
Г. Ешке, прадстаўнік місіі Мараўскай царквы, якая знаходзілася ў Ладакху з 1857 года, апублікаваў даследаванне тыбецкай граматыкі і тыбецка-англійскі слоўнік (Tibetan Grammar, A Tibetan-English Dictionary).
У 1839 годзе ў Санкт-Пецярбургу расійска-нямецкім усходазнаўцам Якавам Шмітам была апублікавана нямецкамоўная Граматыка тыбецкай мовы (Grammatik der tibetischen Sprache), праз два гады быў выдадзены тыбецка-нямецкі слоўнік (Tibetisch-deutsches Wörterbuch). Якаў Шміт меў доступ да мангольскіх крыніц, дзякуючы гэтаму ён узбагаціў свае звесткі інфармацыяй, невядомай датуль папярэднікам. Вялікай змястоўнасцю вылучаецца яго праца Тыбецкія даследаванні (Tibetische Studien), складзеная ў 1851—1868 гг.
Там жа, у 1849 годзе А. Шыфнерам была выдадзена серыя прац па перакладзе, а таксама рад даследаванняў.
У 1847 годзе французскім даследчыкам П. Фуко ў сваёй працы Тыбецкая граматыка (Grammaire thibitaine) быў апублікаваны пераклад тэксту Rgya tcher rol-pa, тыбецкага варыянта Лаліты Вістары.
Тэасам Казімірам Бернардам, доктарам рэлігіязнаўства Калумбійскага ўніверсітэта, а таксама даследчыкам і практыкам ёгі і тыбецкага будызму, пасля вандроўкі ў Індыю і Тыбет у 1936—1937 гадах, была выдадзена праца Спрошчаная граматыка літаратурнае тыбецкай мовы (A Simplified Grammar of the Literary Tibetan Language).
Індускім індолагам і лінгвістам Рагулам Санкрыт’яянам было выдадзена апісанне тыбецкай граматыкі на мове хіндзі.
У большай частцы Тыбецкага аўтаномнага раёна пачатковая адукацыя даецца ў асноўным ці поўнасцю на тыбецкай мове, двухмоўная адукацыя зрэдку ўводзіцца перад пераходам вучняў у сярэдную школу. Тым не менш, кітайская мова мае перавагу ў навучальным працэсе большасці тыбецкіх сярэдніх школ. Студэнты, якія абіраюць гуманітарны напрамак, маюць магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў шэрагу т.зв. «каледжаў меншасцей» у Кітаі[1]. Гэтая сітуацыя адрозніваецца ад тыбецкіх школ у горадзе Дхарамсала штата Хімачал-Прадэш, дзе адпаведнае міністэрства патрабуе навучання ў сярэдняй школе на англійскай мове[2]. Развіццё граматнасці абвяшчаецца ўрадам КНР адной з галоўных мэт, аднак большая частка дарослага насельніцтва ў Тыбеце застаецца непісьменнай і, нягледзячы на палітыку абавязковага атрымання адукацыі, большая частка сельскага насельніцтва не можа адпраўляць сваіх дзяцей у школу.
У лютым 2008 года дэпутатам брытанскага парламента Норманам Бэйкерам была выпушчана заява з нагоды міжнароднага дня роднай мовы, у якой казалася, што «кітайскі ўрад прытрымліваецца мэтанакіраванай палітыкі задушэння ўсяго тыбецкага, у тым ліку іх уласнай мовы ва ўласным краі» і сцвярджалася пра права тыбетцаў на самавыяўленне «на сваёй роднай мове»[3]. Аднак тыбетолаг Эліят Сперлінг адзначыў, што «КНР у пэўных межах прыкладае намаганні па спрыянні тыбецкаму культурнаму самавыяўленню» і што «культурную дзейнасць, якая ажыццяўляецца на ўсім Тыбецкім плато, нельга ігнараваць»[4].
Паколькі большасць тыбетцаў працягвае жыць у сельскай мясцовасці, у якой, у адрозненне ад гарадоў Тыбецкага аўтаномнага раёна, даволі рэдка можна пачуць кітайскую мову, некаторыя навукоўцы таксама выказваюць падобныя меркаванні. У тэхаскім «Часопісе міжнароднага права» (Texas Journal of International Law) была апублікавана думка Бары Сотмана, згодна з якой «ніводнае апошняе даследаванне па мовах у небяспецы не аднесла тыбецкую да гэтай катэгорыі… Сцвярджэнні, што моваю навучання ў пачатковых школах Тыбета з’яўляецца путунхуа [літаратурны стандарт кітайскай мовы], з’яўляецца памылковымі. Тыбецкая была асноўнай мовай выкладання ў 98 % пачатковых школ Тыбецкага аўтаномнага раёна на 1996 г., цяпер путунхуа ўводзіцца ў пачатковых школах толькі ў гарадскіх школах… Паколькі менш чым чатыры з дзесяці тыбетцаў дасягаюць сярэдняе школы, пачатковая школа мае найбольшае значэнне для іх культурнай адукацыі»[5].
Пад пагрозай тэарэтычна могуць знаходзіцца і іншыя мовы ў складзе тыбецкай галіны, напрыклад, ладакхская мова ў рэгіёне Ладакх, Індыя. У горадзе Лег (захад Ладакха) адбываецца павольны, але паслядоўны працэс выціскання тыбецкай мовы англійскай і хіндзі, адзначаюцца прыкметы паступовай страты тыбецкай культурнай ідэнтычнасці ў гэтым рэгіёне. У небяспецы таксама знаходзіцца балцкі дыялект (Балцістан, гл. Гілгіт-Балцістан, Пакістан), які выціскаецца мовай урду, у прыватнасці, праз павелічэнне колькасці ўрдумоўных перасяленцаў з іншых рэгіёнаў краіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.