![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Dampfturbine_Montage01.jpg/640px-Dampfturbine_Montage01.jpg&w=640&q=50)
Турбіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турбі́на (фр.: turbine ад лац.: turbo — віхар, вярчэнне), першасны рухавік з выключна вярчальным рухам рабочага органа - ротара і непрырыўным рабочым працэсам, які пераўтварае кінетычную і патэнцыйную энергію падвадзімага да яго рабочага цела - пары, газа або вады - ў механічную работу.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Dampfturbine_Montage01.jpg/640px-Dampfturbine_Montage01.jpg)
Турбіны ў наш час звычайна выкарыстоўваюць для выпрацоўкі электраэнергіі і на транспарце. На ГЭС электраэнергіію вырабляюць з дапамогай гідратурбін. Пашыраецца ўжыванне ветраных турбін (ветракоў). На цеплавых элекрычных станцыях ужываюць у асноўным паравыя турбіны. Газавыя турбіны да нядаўняга часу ўжываліся збольшага ў авіятранспарце, але з ростам іх магутнасці і эфектыўнасці іх пачалі выкарыстоўваць і ў энергетыцы.