горад у Эквадоры From Wikipedia, the free encyclopedia
Тулькан (ісп.: Tulcán) — горад у Эквадоры.
Горад
Тулькан
Tulcán
| ||||||||||||||||||||||||
Горад Тулькан размешчаны на крайняй поўначы Эквадора, непасрэдна на яго мяжы з Калумбіяй. Тулькан з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам і самым буйным горадам эквадорскай правінцыі Карчы. Горад ляжыць у горным ланцугу Анд на вышыні 2.960 метраў над узроўнем мора, на Панамерыканскай шашы, якая перасякае тут мяжу, насупраць калумбійскага горада Іпіялес.
Клімат гэтага горада, які ляжыць высока ў гарах, незвычайна халаднаваты для трапічнага Эквадора.
Галоўнай славутасцю Тулькана з’яўляюцца яго могілкі, упрыгожаныя майстэрска абрэзанымі зялёнымі кусцікамі і дрэвамі ў выглядзе садовых скульптур. Пачатак гэтай своеасаблівай творчасці быў пакладзены ў 1936 годзе жыхаром бліжэйшай вёскі Хасэ Франка і працягнуты яго сынамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.