Тры народныя прынцыпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тры народныя прынцыпы (Саньмінь, кіт. трад. 三民主義, кіт. спр. 三民主义, піньінь Sān Mín Zhǔyì) — палітычная дактрына, створаная і распрацаваная кітайскім палітычным дзеячам і філосафам Сунь Ятсенам напачатку XX стагоддзя.
Асноўная ідэя Трох народных прынцыпаў — пераўтварэнне Кітая ў дэмакратычную, магутную і квітнеючую дзяржаву. З’яўляецца афіцыйнай ідэалогіяй тайваньскай (кітайскай) партыі Гаміньдан і ўзгадваецца ў канстытуцыі Кітайскай Рэспублікі (Тайвань), а таксама ў дзяржаўным гімне гэтай краіны.