Тры колеры
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тры ко́леры» (фр.: Trois Couleurs, польск.: Trzy kolory) — кінатрылогія, знятая ў 1993—1994 гадах польскім рэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім: «Тры колеры: Сіні» (1993), «Тры колеры: Белы» (1994), «Тры колеры: Чырвоны» (1994). Сцэнарыі ўсіх трох фільмаў былі напісаны Кеслёўскім у суаўтарстве з Кшыштафам Пясевічам (пры ўдзеле Агнешкі Холанд і Славоміра Ідзяка), музыку да трылогіі стварыў кампазітар Збігнеў Прайснер.
Тры колеры | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Canal+ |
Краіна | |
Мова | французская і польская |
Год | 1993 і 1994 |
Уся трылогія была высока ацэнена гледачамі і крытыкамі. На партале «Internet Movie Database» «Сіні» мае рэйтынг 8.0, «Белы» — 7,7, а «Чырвоны» — 8.1. Вядомы амерыканскі крытык Роджэр Эберт уключыў трылогію ў свой спіс выдатных фільмаў. Часопіс «Empire» у 2010 годзе аддаў «Тром колерам» 11 месца ў спісе 33 найлепшых трылогій у гісторыі кіно[4].
«Тры колеры: Чырвоны» стаў апошнім фільмам у жыцці Кеслёўскага, які памёр у сакавіку 1996 года ва ўзросце 54 гадоў.