From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыясавы перыяд, або трыяс — першы геалагічны перыяд мезазойскай эры. Наступны пасля пермскага перыяду, папярэднічае юрскаму. Пачаўся 252,17 ± 0,06 гадоў таму, скончыўся 201,3 ± 0,2 млн гадоў таму.[1] Працягваўся, такім чынам, каля 51 млн гадоў.
Уведзены Фрыдрыхам Альберці ў 1834 годзе, названы па наяўнасці трох слаёў у кантынентальных адкладах гэтага часу ў Заходняй Еўропе: пярэстага пясчаніку, ракавіннага вапняка і кейперу.
Сістэма | Аддзел | Ярус | Узрост, млн гадоў таму |
---|---|---|---|
Юра | Ніжні | Гэтангскі | менш |
Трыяс | Верхні | Рэцкі | 201,3-208,5 |
Нарыйскі | 208,5-227 | ||
Карнійскі | 227-237 | ||
Сярэдні | Ладзінскі | 237-242 | |
Анізійскі | 242-247,2 | ||
Ніжні | Аленёкскі | 247,2-251,2 | |
Індскі | 251,2-252,2 | ||
Перм | Лапінскі | Чансінскі | больш |
Да надыходу трыяса ўсе мацерыкі існавалі ў выглядзе адзінага гіганцкага суперкантынента — Пангеі. З надыходам трыяса Пангея пачала паступова расколвацца. У трыясе моцна скарачаюцца плошчы нутракантынентальных вадаёмаў, развіваюцца пустынныя ландшафты. Да гэтага перыяду адносіцца пачатак адкладаў парод таўрычаскай серыі, шырока распаўсюджанай у Крыму (нерасчлененные верхні трыяс і ніжняя юра). Гэтыя пароды складаюць ніжнюю частку Крымскіх гор.[2]
Пацяпленне клімату выклікае высыханне многіх унутраных мораў. У пакінутых морах расце ўзровень салёнасці. Адбываецца паслабленне кліматычнай занальнасці і згладжванне тэмпературных адрозненняў.
Выміранне насенных папарацей. У наземнай расліннасці пачалі пераважаць голанасенныя, цыкадавыя, гінкго і хвойныя.
З’яўляюцца новыя групы малюскаў (слімакі, вустрыцы). Найбуйнейшымі драпежнікамі становяцца водныя.
У гэты ж час, адбываецца значнае падзенне разнастайнасці пазваночных.
На сушы развіваюцца рэптыліі. З’яўляюцца першыя цеплакроўныя — яйцакладныя млекакормячыя, а таксама прамыя продкі птушак (протаавіс). У трыясе шырокае распаўсюджванне атрымліваюць цекадонты — сухапутныя рэптыліі, які хутка рухалісь, продкі дыназаўраў.
У трыясе ў розных групах насякомых асноўныя змены адбываюцца ў розны час.
Сеткакрылыя на працягу ўсяго перыяду павялічвалі відавую разнастайнасць.
У раннім трыясе не было наземных жукоў, хоць у пермі яны былі шырока распаўсюджаныя.
У сярэднім трыясе расквітаюць паўцвердакрылыя, цвёрдакрылыя (як мяркуецца, большасць — водныя формы), стракозы і аўсянікі.
У познім трыясе з’яўляецца адзін з апошніх вялікіх атрадаў насякомых — двухкрылыя, а таксама перапончатакрылыя(адзінае сямейства Xyelidae, многія віды якога выміраюць у ранні ці сярэдні юрскі перыяд). Найбольш распаўсюджанымі становяцца мезазойскія сямействы Panorpidae, Orthophlebiinae. Разам з імі яшчэ даволі шматлікія былі Permochoristidae, якія вымерлі да нашага цела.
Дакладна вядома, што ў канцы трыяса існавалі прамакрылыя; у самцоў некаторых відаў меўся гукавы апарат на пярэдніх крылах для прыцягнення самак. У канцы трыяс вымерла адно з васьмі сямействаў стракоз.
На мяжы трыяса і юры, сінхронна з вялікім марскім выміраннем, адбываецца і падзенне разнастайнасці насякомых, хоць асноўныя змены іх складу адбыліся раней, яшчэ ў познім трыясе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.