Трырскае курфюрства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Курфюрства Трырскае (ням.: Kurfürstentum Trier), Куртрыр (ням.: Kurtrier) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з X стагоддзя па 1803 год. Яно займала тэрыторыю, якая знаходзілася ва ўласнасці Рымска-каталіцкай Трырскай архідыяцэзіі (ням.: Erzbistum Trier), і кіравалася архібіскупам, які выступаў у ролі курфюрста (аднаго з выбаршчыкаў імператара). Сталіцай княства быў Трыр, з 1629 года галоўная рэзідэнцыя курфюрста знаходзілася ў замку Філіпсбург у Эрэнбрайтштайне каля Кобленца, а з 1786 года — у Палацы курфюрстаў у самым Кобленцы. У 1797—1801 гадах тэрыторыі курфюрства па левым беразе Рэйна ўвайшлі ў склад Францыі, правабярэжныя — у 1802 годзе ў склад Герцагства Насау. Свецкія ўладанні архібіскупства былі секулярызаваны ў 1802—1803 гадах у час Германскай медыятызацыі.
Княства-архібіскупства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі | |||||
Курфюрства Трырскае | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Kurfürstentum Trier | |||||
|
|||||
|
|||||
898 — 1803
|
|||||
Сталіца |
Трыр Кобленц |
||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |