From Wikipedia, the free encyclopedia
Трыло́гія (фр.: trilogia) — сукупнасць трох твораў мастацтва, аб’яднаных пераемнасцю сюжэту або агульнай ідэяй. Першапачаткова ў грэчаскай літаратуры — тры трагедыі, аб’яднаныя ў адно цэлае адзінствам фабулы ці ідэйнага зместу.
Трылогіі найбольш распаўсюджаны ў літаратуры, кінамастацтве, а таксама сярод відэагульняў, радзей — у выяўленчым мастацтве і музыцы.
У старажытных грэкаў складалася з трох трагедый з міфалагічным ці гістарычным сюжэтам; прадстаўляліся яны на паэтычных спаборніцтвах у дні свята Дзіянісія. Першапачаткова асобныя часткі трылогіі абавязкова прайграваліся на працягу аднаго дня; далучэнне да трылогіі так званай «драмы сатыраў», якая кантрастуе з ёй па пабудове і прызначэнню, стварала «тэтралогію». З V ст. да н.э. гэта патрабаванне пачынае парушацца, а з IV ст. да н.э. «драма сатыраў» аддзяляецца ад трагічнай трылогіі і ставіцца на асобых спаборніцтвах.
Антычныя трылогіі дайшлі да нас у абрыўках; так з захаваных сямі трагедый Эсхіла чатыры з’яўляюцца часткамі трылогій, прысвечаных міфам пра Данаідаў, Эдыпа, Праметэя і гістарычныя падзеі — паражэнне персаў. З гэтых трылогій толькі «Арэстэя» захавалася цалкам; згублена толькі «драма сатыраў» — «Пратэй».
У далейшым, ужо ў Сафокла, трагедыі набываюць самастойную скончанасць і асобную значнасць; так «Эдып-цар», «Эдып у Калоне» і «Антыгона», хоць і звязаныя адзінствам сюжэту, не аб’ядноўваліся паэтам у трылогію.
У драматычнай творчасці новага часу сустракаюцца спробы адрадзіць трылогію.; такія трылогіі Фрыдрых Шылера («Валенштэйн»), Франца Грыльпарцэра («Залатое руно»), Рыхарда Вагнера («Нібелунгі»), Суінберна («Марыя Сцюарт») і іншыя.
Прынцып трылогіі ўжываецца таксама ў будове раману і аповесці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.