Трасцянец
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Трасцянец (значэнні).
Малы Трасцянец — найбуйнейшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі і акупаваных раёнаў СССР, створаны СД у ваколіцы Мінска. У Трасцянцы знішчаліся мірныя савецкі цывільныя грамадзяне і ваеннапалонныя, а таксама грамадзяне Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Чэхаславакіі.
Хуткія факты Малы Трасцянец, Краіна ...
Канцэнтрацыйны лагер | |
Малы Трасцянец | |
---|---|
ням.: Vernichtungslager Maly Trostinez | |
53°51′04″ пн. ш. 27°42′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Мінск |
Дата заснавання | 1941 |
Дата скасавання | 1944 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года на тэрыторыі калгаса імя Карла Маркса.
Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:
- урочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў;
- уласна лагер — побач з вёскай Малы Трасцянец у 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы;
- урочышча Шашкаўка — месца масавага спалення людзей.
Расстрэльвалі ў загадзя падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам.
Увосень 1943 года, калі стаў відавочны вынік вайны, гітлераўцы пачалі работы па знішчэнні слядоў сваіх злачынстваў.