From Wikipedia, the free encyclopedia
Губернатарства Трансністрыя (рум.: Transnistria), або Заднястроўе — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, утвораная румынскімі ўладамі на тэрыторыі часткі акупаваных Вінніцкай, Адэскай, Мікалаеўскай абласцей Украінскай ССР і левабярэжнай часткі Малдаўскай ССР, падчас Другой сусветнай вайны. Сталіца — Адэса. Губернатар — прафесар Георгэ Аляксяну. Утворана 19 жніўня 1941 года; дэ-факта ліквідавана савецкімі войскамі 20 сакавіка 1944 года.[1][2]
Губернатарства Трансністрыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
рум.: Transnistria | |||||
|
|||||
Краіна | Каралеўства Румынія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр |
Ціраспаль (да 16 кастрычніка 1941) Адэса (пасля 16 кастрычніка 1941) |
||||
Найбуйнейшы горад | Адэса | ||||
Інш. буйныя гарады | Ціраспаль, Авідыёпаль, Ачакаў | ||||
Дата ўтварэння | 19 жніўня 1941 | ||||
Дата скасавання | красавік 1944 | ||||
Кіраўнік | Георгэ Аляксяну | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трансністрыя была ўтворана ў адпаведнасці з нямецка-румынскім дагаворам, падпісаным у Бендэрах 30 жніўня 1941 года. Паводле гэтага дагавора тэрыторыя паміж Паўднёвым Бугам і Днястром, якая ўключае частку Вінніцкай, Адэскай, Мікалаеўскай абласцей Украіны і левабярэжную частку Малдовы, пераходзіла пад юрысдыкцыю і кіраванне Румыніі.
На падставе гэтага дагавора прэм'ер-міністр і кандукэтор Румыніі Іон Антанеску ў 1940—1944 гг. выдаў 19 жніўня 1941 года Дэкрэт № 1 аб ўсталяванні румынскай адміністрацыі ў Трансністрыі[3] з цэнтрам у горадзе Ціраспаль (у сярэдзіне кастрычніка 1941 года, пасля сыходу Чырвонай арміі з Адэсы, сталіца была перанесена туды). Губернатарам быў прызначаны прафесар Георгэ Аляксяну.
Мяжа Трансністрыі праходзіла на поўдні па ўзбярэжжы Чорнага мора паміж вусцямі рэк Днестр і Паўднёвы Буг, на захадзе — па рацэ Днестр ад вусця да ўпадзення ў Днестр левага прытоку рэчкі Лядава, на ўсходзе — па рацэ Паўднёвы Буг ад вусця да ўпадзення ў Паўднёвы Буг правага прытоку рэчкі Роў, на поўначы — па рэчках Лядава і Роў да іх вытокаў у Барскім раёне Вінніцкай вобласці.
Гісторыя румынскай акупацыі Трансністрыі завяршылася ў красавіку 1944, калі савецкая армія цалкам вызваліла тэрыторыю паміж Днястром і Паўднёвым Бугам ад румынскіх і нямецкіх войскаў падчас Дняпроўска-Карпацкай стратэгічнай наступальнай аперацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.