Торэ-Талье
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палац Торэ-Талье (ісп.: Palacio de Torre Tagle) — палац пачатку XVII стагоддзя ў стылі севільскага барока размешчаны па адрасе вуліца Укаялі 363 у цэнтры Лімы. У цяперашні час з'яўляецца штаб-кватэрай Міністэрства замежных спраў Перу.
Славутасць | |
Палац Торэ Талье | |
---|---|
Palacio de Torre Tagle | |
| |
12°02′56″ пд. ш. 77°01′46″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Перу |
Горад | Ліма |
Тып будынка | палац |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Хасэ Талье і Брахіа |
Дата заснавання | 1735 |
Дата пабудовы | 1735 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац быў пабудаваны ў 1735 донам Хасэ Талье і Брахіа, маркізам дэ Торэ Талье, казначэем іспанскага каралеўскага флоту. У 1954—1956 гадах была праведзена капітальная рэканструкцыя палаца пад кіраўніцтвам архітэктара Андрэса Боера.
Галоўны асіметрычны фасад будынка выглядае яскрава і гарманічна, першы паверх абліцаваны каменем, другі пакрыты тынкоўкай, большасць матэрыялаў выкарыстаных пры будаўніцтве былі прывезены з Іспаніі, Панамы і цэнтральнай Амерыкі. Разьбяны порцік палаца увенчаны гербам роду Торэ Талье. Знешні і ўнутраны стыль палаца ўяўляе сабой тыповае севільскае барока з істотным уплывам андалускага мудэхара.
У палацы 14 пакояў, сталовая, кухня, невялікая капліца упрыгожаная золатам і элегантны салон упрыгожаны люстэркамі і цікавай дэкаратыўнай столевай пліткай іспанска-маўрытанскага стылю. У асноўнай зале палаца знаходзяцца два партрэты, маркіза Торэ Талье і яго жонкі.
Перуанскі ўрад набыў палац 27 чэрвеня 1918 года за 320000 соляў, і перадаў яго для выкарыстання МЗС краіны.