![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Thomas_Hunt_Morgan.jpg/640px-Thomas_Hunt_Morgan.jpg&w=640&q=50)
Томас Хант Морган
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Морган.
Томас Хант Морган (англ.: Thomas Hunt Morgan, 1866 — 1945) — амерыканскі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі. Першым пачаў доследы на дразофілах, абгрунтаваў храмасомную тэорыю спадчыннасці. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1933).
Хуткія факты Томас Хант Морган, Дата нараджэння ...
Закрыць
За сваю выдатную кар'еру напісаў 22 кнігі і 370 іншых навуковых прац. З яго падачы Drosophila стала галоўным мадэльным арганізмам у сучаснай генетыцы. З аддзялення біялогіі, якое ён заснаваў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце, выйшла сем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.