Тар (пустыня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тар.
Тар[1], Тхар[1] (хіндзі: थार मरुस्थल) — пустынная і паўпустынная вобласць у Індыі і Пакістане.
Хуткія факты Тар, Размяшчэнне ...
Тар | |
---|---|
радж. थार मरुधर, хіндзі थार मरुस्थल | |
26°59′ пн. ш. 71°00′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Індастан: Індыя, Пакістан |
Тып | пясчаная |
Даўжыня | 850 км |
Шырыня | 485 км |
Плошча | каля 300 000 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Распасціраецца ўздоўж левабярэжжа ніжняга цячэння ракі Інд на 850 км. Плошча каля 300 тыс.км². Пераважаюць вышыні 100—200 м. Укрытыя расліннасцю пясчаныя грады, дзюны, барханы, вялікія ўчасткі пяскоў. У маі—чэрвені моцныя вятры і пылавыя буры. Астанцовыя ўзвышшы складзены з пясчанікаў, гранітаў, кварцытаў. У паніжэннях — саланчакі, такыры, салёныя азёры. Разрэджаная кустовая расліннасць. Пашавая жывёлагадоўля. У аазісах і ў даліне ракі Інд — арашальнае земляробства.