![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Sepia_sample.jpg/640px-Sepia_sample.jpg&w=640&q=50)
Таніраванне (фатаграфія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тані́раванне[1][2], вірыраванне[1] — працэс апрацоўкі фатаграфічных відарысаў з мэтай змянення іх афарбоўкі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2d/Sepia_sample.jpg/640px-Sepia_sample.jpg)
Таніруюць відарысы звычайна ў адценні карычневага (сепія) колеру, таксама ў чырвоны, сіні, зялёны і іншыя колеры часам (напрыклад, у навуковай фатаграфіі[1]) у два колеры.
Пры прамым (1-растворным) спосабе серабро відарыса пераводзіцца ў афарбаваную соль серабра (замяшчаецца солямі медзі, жалеза іншых металаў[3]). Пры непрамым (2- ці 3-растворным) спосабе відарыс спачатку адбельваецца (серабро пераводзіцца ў бясколерныя солі), а затым замяшчаецца афарбаванымі злучэннямі. Пры таніраванні афарбоўваюцца толькі экспаніраваныя ўчасткі здымкаў, якія змяшчаюць металічнае серабро. У выніку таніравання магчыма ўзмацненне і аслабленне відарысу[3].
У лічбавай фатаграфіі таніраванне дасягаецца з дапамогай адмысловых інструментаў і фільтраў графічных рэдактараў (напрыклад, Adobe Photoshop, GIMP).