From Wikipedia, the free encyclopedia
Танзіма́т[1] (асман. تنظيمات) — назва рэформ і самога перыяду іх правядзення ў Асманскай імперыі з 1839 да 1876 год. Рэформы мелі на мэце ўмацаванне імперыі.
Гісторыя Турцыі | |
---|---|
| |
Сельджукі | |
Канійскі султанат | |
Турэцкія бейлікі | |
Асманская імперыя | |
Сеўрскі мірны дагавор | |
Вайна за незалежнасць | |
Лазанскі мірны дагавор | |
Кемалізм | |
Сучасная Турцыя | |
Партал «Турцыя» |
Пачаліся 3 лістапада 1839 года з выдання султанам Асманскай імперыі рэскрыпта з абяцаннем забяспечыць недатыкальнасць жыцця, гонару і маёмасці ўсіх падданых. правесці ваенную рэформу, уладкаваць падаткаабкладанне. Пазней былі прыняты крымінальны і камерцыйны кодэксы, створаны свецкія школы, рэарганізавана сістэма кіравання дзяржавай, уведзены ўсеагульны ваенны абавязак. Рэскрыптам ад 18 лютага 1856 года (2-і этап рэформ) былі заснаваны першыя банкі, зроблены крокі па юрыдычнаму афармленню прыватнай уласнасці на зямлю.
Рэформы з-за супраціўлення кансерватыўных колаў і мусульманскага духавенства не былі праведзены цалкам. З прыходам да ўлады султана Абдул-Хаміда II у 1876 годзе рэформы былі спынены.
Перыяд рэформ пасадзейнічаў эканамічнаму развіццю краіны, развіццю навукі, літаратуры, фарміраванню інтэлігенцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.